
для каго: усе зацікаўленыя дзе: Беларусь калі: 19 студзеня дэдлайн: 15/01/2011
Усе жадаючыя запрашаюцца да ўдзелу ў падрыхтоўцы выставы, прысвечанай героям – арыштаваным і пацярпелым 19 снежня 2010 году, а таксама той хвалі салідарнасці, якой Беларусь яшчэ ня ведала. Мэта выставы - паказаць несправядліва асуджаным, як гэта было.
На выставе будуць прадстаўленыя фотаздымкі таго, як адбываўся збор рэчаў і ахвяраванняў, падрыхтоўка перадачаў, а таксама паштоўкі, якія ня змогуць дайсці да сваіх адрасатаў праз пошту, ды многае іншае.
Арганізатары просяць прыносіць свае экспанаты: малюнкі, ручныя мастацкія вырабы, іншыя рэчы, што могуць мець сымбалічны сэнс. А былым вязням прапануюць прынесці свае турэмныя творы, запісы ды дзённікі.
Выстава будзе разьмешчаная з 19 студзеня ў памяшканні на вул. Машэрава, 8, штаб-кватэра БНФ. Плянуецца ўрачыстае адкрыццё.
Кантактныя тэлефоны: (29) 6516127, (29) 3786905, (29) 6855239.
Апошні тэрмін падачы працаў: 15 студзеня.










далучайцеся да нас