АПЫТАННЕ

У якой краіне вы хацелі б вучыцца?
Пастаў сваю кропку - атрымай iPad
28 Лістапада 2010
Пастаў сваю кропку - атрымай iPad

дзе: Беларусь дэдлайн: 19/12/2010 http://electby.org/

У Беларусі створаны сайт, дзе кожны можа падзяліцца сваімі назіраннямі і адчуваннямі ад прэзідэнцкіх выбараў. “Electby.org” – гэта адкрытая для ўсіх інтэрактыўная пляцоўка, створаная групай беларускіх медыя-актывістаў.

Асноўная функцыя Electby.org – збор паведамленняў пра выбарчую кампанію ад грамадзян і іх аўтаматычная візуалізацыя на мапе Беларусі. Кожнае паведамленне з’яўляецца ў выглядзе кропкі на інтэрактыўнай мапе і сістэматызуецца па катэгорыях. Дасылаць паведамленні можна па-беларуску ці па-руску: мова арыгінала будзе захаваная. Чым больш людзей пакіне свае сведчанні на Electby.org, тым больш поўнай будзе карціна выбарчай кампаніі і яе вынікаў.

Прымус да датэрміновага галасавання, абмежаванне доступа да інфармацыі, ціск на актывістаў і выбаршчыкаў, махінацыі з бюлетэнямі... З дапамогай Electby.org усе гэтыя факты імгненна з’явяцца на мапе “Выбары 2010”.

Падрабязнасці тут.

Па ўсіх пытаннях пішыце: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript , Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript .

Каментары (0)