АПЫТАННЕ

У якой краіне вы хацелі б вучыцца?
Восьмы рэспублiканскi конкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?»
08 Верасня 2011
Восьмы рэспублiканскi конкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?»

для каго: настаўнікі, вучні 8-11 класаў дзе: Беларусь дэдлайн: 21/10/2011

Ініцыятыўная група Клубу еўрапейскіх настаўнікаў і ГА “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” пры падтрымцы Асацыяцыі па міжнародных пытаннях (АМО) (Чэхія) і ПАГА “Рух “За Свабоду”” запрашаюць усiх настаўнікаў, зацiкаўленых у актуалiзацыi ведаў аб культурна-гістарычных сувязях Беларусі і Еўропы прыняць удзел у Восьмым рэспублiканскiм конкурсе школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?».

Конкурс 2011 года будзе прысвечаны 20-годдзю Вышаградскай групы.

Конкурсныя заданні арыентаваныя на вучняў 8-11 класаў, каманда складаецца з 5 вучняў і кіраўніка. Падрыхтоўка да конкурсу і выкананне заданняў адборачнага тура і фінала можа быць выкарыстана настаўнікамі для паглыблення ведаў па гісторыі Беларусі і Еўропы, а таксама ў якасці пазакласнай выхаваўчай працы для настаўнікаў, зацікаўленых у выхаванні любові, гонару і патрыятычных пачуццяў да сваей краіны.

Конкурс 2011 года будзе праходзiць у два этапы:

  • 1. Паўфінал (пісьмовы адборачны тур).
  • 2. Фiнал (камандная гульня з удзелам 3-х пераможцаў паўфіналу).

Каманды-пераможцы адборачнага тура конкурсу “Што я ведаю пра Еўропу?” паедуць на фінальную гульню ў Вільню. Усе выдаткі (праезд у Вільню і назад, пражыванне, харчаванне, культурная праграма) нясуць арганізатары. Удзельнікі гульні павінны мець пашпарт, выданы не пазней 2003 года, які мае не менш за 3 свабодныя старонкі. Фіналісты атрымаюць памятныя падарункі.

Усе каманды–удзельніцы атрымаюць ад арганізатараў конкурсу памятныя дыпломы.

Паважаныя сябры, калі Вы зацікаўлены прыняць удзел у конкурсе “Што я ведаю пра Еўропу?”, просім Вас да 21 кастрычніка 2011 г. даслаць выкананые заданні адборачнага тура на электроны адрас Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript .

Спампаваць заданні адборачнага тура можна тут.

Каментары (0)