
для каго: студэнты дзе: Беларусь калі: 15-16 кстрычніка 2011 фінансавыя ўмовы: бясплатны семінар дэдлайн: 09/10/2011 http://belhelcom.org/node/14390
РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» запрашае вас прыняць удзел у семінары «Правы Чалавека / Правы Студэнтаў» 15-16 кастрычніка ў Мінску.
Семінар з'яўляецца часткай праграмы «Права на правы студэнтаў», распрацаванай з мэтай павышэння актыўнага ўдзелу студэнтаў у абароне сваіх правоў і законных інтарэсаў.
Падчас семінара ўдзельнікі пазнаёмяцца з асновамі правоў чалавека, стратэгіі і тактыкі абароны грамадскіх інтарэсаў, вядзеннем грамадскіх кампаній і акцый салідарнасці, стварэннем і развіццём студэнцкіх ініцыятыў, новымі тактыкам абароны правоў студэнтаў і моладзі.
Экспертамі і трэнерамі семінара выступяць вядомыя праваабаронцы і эксперты ў сферы грамадзянскіх ініцыятыў, прадстаўнікі Моладзевага Праваабарончага Руху, Маскоўскай Хельсінкскай Групы і РПГА «БХК».
У семінары могуць прыняць удзел грамадзянскія актывісты, праваабаронцы, актывісты студэнцкіх рухаў, а таксама ўсе тыя, каму цікавыя правы чалавека або правы студэнтаў.
Вітаюцца заяўкі ад сфармаваных студэнцкіх або іншых грамадзянскіх/праваабарончых груп. Мы гатовыя аказаць такім удзельнікам асаблівую кансультатыўную падтрымку.
Выпускнікі семінара таксама змогуць прыняць удзел у іншых элементах праграмы:
- Стажыроўкі на базе міжнародных праваабарончых арганізацый;
- Удзел у дзейнасці Міжнароднай сеткі па правах студэнтаў, распрацоўцы і правядзенні кампаній па абароне правоў студэнтаў;
- Удзел у іншых семінарах і трэнінгах.
Як прыняць удзел: для таго каб прыняць удзел у семінары, неабходна запоўніць анкету ўдзельніка і адправіць яе па адрасе Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript не пазней за 9 кастрычніка 2011 года.
Умовы ўдзелу: для ўдзельнікаў, якія прайшлі конкурсны адбор, навучанне ў семінарах Школы бясплатнае, таксама прадастаўляецца харчаванне. Аплата праезду і пражывання для іншагародніх удзельнікаў ажыццяўляецца самастойна.
Дадатковая інфармацыя: e-mail: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript (Валерыя Саўчанкава).










далучайцеся да нас