АПЫТАННЕ

У якой краіне вы хацелі б вучыцца?
Восьмая летняя школа навукоўцаў, аналітыкаў і экспертаў
17 Траўня 2011
Восьмая летняя школа навукоўцаў, аналітыкаў і экспертаў

дзе: Беларусь калі: 13-17 жніўня 2011 дэдлайн: 25/07/2011 http://liberty-belarus.info/

Аналітычны цэнтр “Стратэгія”, НДЦ “Мізэса” запрашае прыняць удзел у традыцыйнай летняй школе на тэму " “Свабода, дэмакратыя і бяспека ў Беларусі і Еўропе. У пошуках новага балансу”". Восьмы год запар школа збірае лепшых экспертаў і апініян-мэйкераў Беларусі. Таксама да іх далучацца сябры з краінаў ЕЗ, Расіі і Украіны.

Шансы патрапіць у школу ўзрастаюць, калі вы прадставіце сваю працу (артыкул. аналітычнае даследаванне, публікацыю ці інтэлектуальны праект) у межах адзначанай тэмы і праблематыкі.

Кожны дзень будуць праводзіцца прэзентацыі па праблематыцы школы. Цягам дня будуць абмаркоўвацца 2-3 блокі праблем. Паліталагічныя даследванні будуць суправаджацца прававым аналізам юрыстаў. Погляды эканамістаў будуць прадстаўлены разам з пазіцыяй прадпрымальнікаў.

Арганізатары пакрываюць усе выдаткі звязаныя з удзелам у школе, уключаючы праезд да Мінска (для жыхароў Беларусі) і з Мінска да месца правядзення школы.

Падрабязней пра школу і аб тым, як прыняць удзел тут.

Дэдлайн падачы заявак 25 ліпеня.

Каментары (0)