АПЫТАННЕ

У якой краіне вы хацелі б вучыцца?
Еўрапейская Моладзевая Канвенцыя Медыя
06 Чэрвеня 2011
Еўрапейская Моладзевая Канвенцыя Медыя

для каго: журналісты 18-25 год дзе: Нямеччына калі: 3-6 жніўня 2011 дэдлайн: 30/07/2011 www.jugendpresse.de/projekte-und-veranstaltungen/workshops-und-seminare/

Да удзелу запрашаюцца журналісты. Такія платформы як wikileaks, якія раскрываюць скандалы, выяўляюць унутраныя рысы палітычных стратэгій і пачынаюць пасягаць на ролю у журналістыцы. Няма сумненняў, што грамадства атрымлівае дадатковы узровень кантролю і ведаў. Ці заўседы гэтая безумоўная празрыстасць палітычных сістэмаў, якая прадcтаўляецца інфарматарамі, нясе прыбытак для дэмакратыі? І як павінны журналісты адказваць, калі яны жадаюць передухіліць захоп сваей асабістай ролі?

Падчас Еўрапейскай моладзевай канвенцыі гэтага году, якая адбудзецца з 3 па 6 жніўня ў Берліне, мы будзем імкнуцца знайсці адказы на гэтыя пытанні і акрэсліць будучыню моладзевай журналістыкі. Удзельнікі будуць мець магчымасць сустрэцца з 39 іншымі маладымі журналістамі з усёй Еўропы і паведаміць пра сітуацыю ў сваей краіне.

Таксама удзельнікі змогуць удзельнічаць у лекцыях і абмеркаваннях з экспертамі. У дадатак, вы зможаце прадставіць уласны друкаваны, відэа-, аўдыё- ці фотапрацу згодна з вашымі інтарэсамі.

Удзел у канвенцыі бясплатны. Арганізатары забяспечаць удзельнікаў бясплатным пражываннем і сняданнем. Калі вы жадаеце прыняць удзел у канвенцыі і маеце досвед у журналістыцы, калі вам ад 18 да 25 год, тады падавайце online заяўку даслаўшы кароткі матывацыйны ліст на Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript .

Калі ў вас узнікнуць пытанні наконт удзелу, пішыце да Sebastian Schuetz: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript .

Дэдлайн 30 ліпеня.

Каментары (0)