АПЫТАННЕ

У якой краіне вы хацелі б вучыцца?
Шосты эканамічны форум маладых лідэраў
01 Жніўня 2011
Шосты эканамічны форум маладых лідэраў

для каго: маладыя лідэры дзе: Польшча калі: 6-10 верасня 2011 www.forum-leaders.eu

Форум пройдзе з 6 па 10 верасьня 2011 году ў Новым Сончы (Польшча).

У Форуме прымуць удзел больш за 300 маладых лідэраў палітычных, эканамічных, сацыяльных і недзяржаўных арганізацыяў з краінаў ЭЗ, Усходняй Эўропы, Каўказу. Праграма Форуму прадугледжвае дыскусіі, сэмінары, бізнэс-вечарыны.

Маладыя людзі атрымаюць магчымасьць сустрэцца з выдатнымі палітыкамі, эканамістамі, бізнэсоўцамі і кіраўнікамі краінаў, урадаў, карпарацыяў.

Арганізатарамі Форуму зьяўляюцца: European Meeting Centre – Nowy Staw Foundation, Economic Forum in Krynica, Foundation for the Development of the Education System,Polish National Agency of the Youth in Action Programme.

Афіцыйная мова – ангельская.

Запрашэньне на Форум-2011: http://www.forum-leaders.eu/2011/en-zaproszenie.php.

Форма электроннай анкеты: http://www.forum-leaders.eu/2011/zgloszenie_2011.php.

Інфармацыя пра рэгістрацыйны ўнёсак: http://www.forum-leaders.eu/2011/en-koszty.php.

Апошні тэрмін запаўненьня он-лайн-анкеты: 15 ліпеня 2011 году.

Каментары (0)