
калі: 3-9 ліпеня 2011 дэдлайн: 22/05/2011 http://pyx.by/
Летняя школа адбудзецца 3-9 ліпеня ў адной з еўрапейскіх краінаў з удзелам вядомых экспертаў Беларусі і Еўропы. У тыднёвай праграме – лекцыі, дыскусіі, навучальныя візіты, сімуляцыйныя гульні. Па выніках лепшыя выпускнікі атрымаюць магчымасці для рэалізацыі ўласнага праекту.
Рух “За Свабоду” запрашае маладых, таленавітых беларусаў, якія жадаюць працаваць у Беларусі і дзеля яе, узяць удзел у летняй школе “Беларусь. Еўропа. Дэмакратыя”, якая будзе прысвечаная шляху Беларусі ў Еўропу. Таму і дата абвяшчэння набору была абраная не выпадкова: 9 траўня – Дзень аб’яднанай Еўропы.
Удзельнікі летніка пазнаёмяцца з вядучымі беларускімі знаўцамі сацыяльнай, палітычнай і эканамічнай сітуацыі, а таксама змогуць падыскутаваць з вядомымі еўрапейскімі экспертамі і палітыкамі. У праграме і іншыя цікавыя мерапрыемствы: экскурсіі, сімуляцыйныя гульні, абмеркаванні, кінапрагляды.
Вельмі важна, каб выпускнікі летняй школы змаглі на практыцы рэалізаваць атрыманыя веды: будуць падтрыманыя лепшыя ідэі на тэму “Інфармаванне беларусаў аб Еўрапейскім звязе”.
Паспяховыя ўдзельнікі летняй школы атрымаюць таксама рэкамендацыі для стажыявання ў еўрапейскіх арганізацыях.
Удзел у летняй школе могуць узяць асобы ва ўзросце 18-30 год, актыўныя ў грамадскай і/альбо палітычнай сферы. Працоўная мова - беларуская. Арганізатары бяруць на сябе выдаткі на праезд і пражыванне.
Зацікаўленым асобам трэба запоўніць анкету на сайце і напісаць эсэ на тэму “Якое месца Беларусі ў аб’яднанай Еўропе?”.
Вынікі будуць абвешчаныя 26 траўня.
Дадатковая інфармацыя па тэлефоне +375 25 639 67 43.
Анкеты дасылайце на мэйл Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript да 22 траўня 2011 году, пазначыўшы ў тэме ліста сваё імя і прозвішча.










далучайцеся да нас