
для каго: грамадскія актывісты дзе: Эстонія калі: версень 2011-травень 2012 фінансавыя ўмовы: стыпендыя дэдлайн: 29/07/2011 www.edk.edu.ee
Курс складаецца з трох модуляў: міжнародныя адносіны, еўрапейскія даследванні, дыпламатыя.
Для ўдзела ў конкурсе неабходна:
- актыўна ўдзельнічаць ў стварэнні беларускай грамадзкай супольнасці ў галіне палітыкі і/або міжнародных адносінаў/еўрапейскай інтэграцыі;
- выдатна валодаць ангельскай мовай;
- мець добрую матывацыю для атрымання ведаў аб міжнародных адносінах і сумежных дысцыплінах; перавага будзе аддавацца кандыдатам з матывацыяй працягваць прафесійную кар'еру ў галіне IR / знешняй палітыкі / дыпламатыі;
- мець беларускае грамадзянства;
- быць не старэйшым (-ай) за 35 гадоў на момант падачы заяўкі.
Прэтэндэнт павінен прадставіць:
- аплікацыйную форму заяўкі;
- рэзюмэ на ангельскай мове;
- копію дыплёма аб вышэйшай адукацыі і акадэмічныя адзнакі ў неафіцыйным перакладзе на ангельскую мову;
- копію пашпарта;
- 1 фотаздымак пашпартнага фармату;
- эсэ (3-4 старонкі, 1,5-міжрадковы інтэрвал, шрыфт Times New Roman), напісаны на адну з наступных тэмаў:
- 1. Палітычныя наступствы глабальнага эканамічнага крызісу.
- 2. Змяненне клімату - за і супраць.
- 3. Аўтарытарызм сёння стаўся больш легітымным, чым раней?
Стыпендыя пакрывае ўсе выдаткі, зьвязаныя з удзелам у праграме навучальнага курсу, акрамя выдаткаў на праезд да Таліна і назад.
Заяўку можна падаць тут.
Паводле рассылкі belngo.info
Дэдлайн 29 ліпеня 2011.










далучайцеся да нас