
дзе: Гаага, Нідэрланды калі: 9 ліпеня – 17 жніўня 2012 года фінансавыя ўмовы: стыпендыя дэдлайн: 24/02/2012 www.un.org/law/ilfp
Праграма стыпендый ААН па міжнародным праве праводзіцца ў межах Праграмы дапамогі ААН у галіне выкладання, вывучэння, распаўсюджвання і больш шырокага прызнання міжнароднага права, прынятай рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі 2099 (ХХ) 20 снежня 1965 года. Праграма стыпендый заснаваная Аддзелам кадыфікацыі ўпраўлення па прававых пытаннях ААН.
МЭТЫ
Стыпендыі прызначаны для таго, каб даць магчымасць кваліфікаваным спецыялістам, у прыватнасці дзяржаўным служачым сярэдняга ўзроўню і маладым выкладчыкам універсітэта па міжнародным праве з найменш развітых краін і краін, што сталі на шлях развіцця, а таксама краін з пераходнай эканомікай, паглыбіць свае веды ў міжнародным праве і прававой дзейнасці Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і звязаных з ёй органаў. Кандыдаты з іншых краін і супрацоўнікі міжнародных і рэгіянальных арганізацый могуць падаць заяўку на ўдзел толькі на аснове самафінансавання.
ЗМЕСТ НАВУЧАННЯ
Праграма тажыроўкі ўключае наведванне лекцый па міжнародным публічным праве ў Гаагскай акадэміі міжнароднага права, удзел у лекцыях і семінарах, якія арганізуюцца Аддзелам кадыфікацыі, і азнаямленчыя паездкі.
Семінары, арганізаваныя Аддзелам кадыфікацыі, праводзяць выбітныя навукоўцы і спецыялісты-практыкі ў галіне міжнароднага права, якія прадстаўляюць розныя рэгіёны і працуюць у розных прававых сістэмах.
Расклад заняткаў уключае наступныя тэмы: уводзіны ў міжнароднае права, дагаворнае права, адказнасць дзяржавы, мірнае ўрэгуляванне спрэчак, дыпламатычнае і консульскае права, міжнародныя арганізацыі, заканадаўства ў галіне правоў чалавека, перамяшчэнне асоб, міжнароднае гуманітарнае права, міжнароднае крымінальнае права, міжнароднае экалагічнае права, марское права, міжнароднае гандлёвае права.
МЕТАДАЛОГІЯ І НАВУЧАЛЬНЫ МАТЭРЫЯЛ
Заняткі будзуць праводзіцца ў форме інтэрактыўных семінараў і дыскусій, каб дасягнуць максімальнага абмену поглядамі.
Удзельнікам будзе прапанавана зрабіць свой унёсак у абмеркаванне розных тэм на парадку дня Праграмы стыпендый. Таму ім неабходна цалкам азнаёміцца з палітыкай іх краіны, прыярытэтамі і праблемамі, звязанымі з гэтымі тэмамі.
Поўны набор навучальных матэрыялаў будзе распаўсюджаны сярод удзельнікаў напачатку Праграмы стыпендый.
Удзельнікі, якія пройдуць Праграму стыпендый у поўным аб'ёме, атрымаюць сертыфікаты.
УДЗЕЛ/ КВАЛІФІКАЦЫЯ КАНДЫДАТАЎ
Каб прэтэндаваць на стыпендыю, кандыдатам на пачатак праграмы павінна быць ад 24 да 40 гадоў.
Яны павінны мець дыплом юрыста, а таксама практычны вопыт у галіне міжнароднага права, які яны набылі, працуючы ў дзяржаўных ці грамадскіх арганізацыях або ўніверсітэце. Кандыдаты павінны пацвердзіць, што яны маюць магчымасць наведваць заняткі падчас усяго перыяду Праграмы. Праграма прадугледжвае да 20 стыпендый.
ПРАЦЭС АДБОРУ
Пры выбары удзельнікаў належная ўвага будзе надавацца кваліфікацыі кандыдатаў, сферы іх прафесійных абавязкаў, а таксама адэкватнаму геаграфічнаму і гендарнаму размеркаванню стыпендый. Заяўкі ад кандыдатаў-жанчын вельмі вітаюцца.
Кандыдаты ад наступных дзяржаў-членаў, якім былі дадзеныя стыпендыі ў 2011 годзе, не маюць права падаць заяву на атрыманне стыпендыі ў 2012 годзе: Албанія, Батсвана, Камбоджа, Кітай, Коста Рыка, Дамініканская Рэспубліка, Егіпет, Эрытрэя, Эфіопія, Грэнада, Гватэмала, Індыя, Кенія, Непал, Нігерыя, Філіпіны, Уганда, Аб’яднаная Рэспубліка Танзанія, Вануату.
МЕСЦА І МОВА ПРАГРАМЫ
Праграма стыпендый будзе праходзіць у Палацы міру ў Гаазе, Нідэрланды, з 9 ліпеня па 17 жніўня 2012 года.
У 2012 годзе праграма будзе праводзіцца на французскай мове. Патрабуецца свабоднае валоданне гутарковай і пісьмовай французскай. Кандыдаты, чыя родная мова або мова навучання не французская, павінны прадставіць доказы валодання мовай. Заявы без сапраўдных сертыфікатаў аб валоданні мовай не будуць разглядацца.
У 2013 годзе праграма будзе праводзіцца на англійскай мове.
ФІНАНСЫ І ЖЫЛЛЁ
Стыпендыя будзе пакрываць выдаткі атрымальнікаў на праезд у эканом-класе, медыцынскае страхаванне, удзел у Праграме стыпендый, навучальныя матэрыялы і рэгістрацыйны збор Гаагскай акадэміі міжнароднага права. У адпаведнасці з працэдурамі выдзялення стыпендый ААН, удзельнікі атрымаюць стыпендыю для пакрыцця выдаткаў на пражыванне. Жыллё таксама будзе забяспечана арганізатарамі.
Дадатковыя месцы могуць давацца ўдзельнікам, якія асабіста будуць несці ўсе выдаткі, звязаныя з іх удзелам (праезд, жыллё, выдаткі на пражыванне, рэгістрацыйны збор Гаагскай акадэміі міжнароднага права).
ПРАЦЭДУРА ПАДАВАННЯ ЗАЯЎКІ Калі ласка, уважліва прачытайце інструкцыі ў бланку заяўкі , запоўніце яго і дашліце па электроннай пошце, факсе ці пошце да пятніцы, 24 лютага 2012 года:United Nations Headquarters OLA/COD
Attn: International Law Fellowship Programme
405 E 42nd Street, Room: M-13068 B,
New York, NY 10017, USA
Tel.: +1 917 367 5284 - Fax: +1 212 963 1963 - Email: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript
Па дадатковую інфармацыю і бланкі заўкі звяртайцеся на сайт праграмы стыпендый ААН па міжнародным праве.










далучайцеся да нас