
для каго: студэнты дзе: Берлін, Нямеччына фінансавыя ўмовы: стыпендыя дэдлайн: 01/04/2012 www.studienkolleg-zu-berlin.de
Studienkolleg zu Berlin - сумесны праект Нямецкага нацыянальнага акадэмічнага фонда (German National Academic Foundation), фонда Герці (The Hertie Foundation), у супрацоўніцтве з Берлінскім інстытутам спецыяльных даследаванняў і Берлінска-Брандэнбургскай Акадэміяй натуральных і гуманітарных навук – прапануе праграму для навучэнцаў, у ходзе якой яны змогуць атрымаць важныя веды пра мэты і каштоўнасці Еўропы.
Гэтая праграма дае магчымасць яе ўдзельнікам на ўласным досведзе пазнаёміцца з Еўрапейскай шматграннасцю, а таксама праводзіць даследаванні сваіх ўласных пытанняў за межамі акадэмічных дысцыплін ў розных еўрапейскіх краінах.
Studienkolleg запрашае каля 30 талентавітых навучэнцаў па розных дысцыплінах правесці 1 год у Берліне. Акрамя таго, што стыпендыяты будуць працягваць сваё навучанне ў адным з універсітэтаў Берліна або Брандэнбурга, яны таксама змогуць прымаць удзел у дадатковай праграме Studienkolleg. Мэта гэтай дадатковай праграмы з’яўляецца стварэнне камандамі, якія складаюцца з прадстаўнікоў розных краін і дысцыплін, праекта па бягучых падзеях у Еўропе. Гэты праект будзе стварацца у працэсе работы напрацягу ўсяго акадэмічнага года.
Для замежных студэнтаў ладзяцца заняткі па нямецкай мове.
Мова камунікацыі на Studienkolleg – нямецкая.
Праграма Studienkolleg пачынаецца ў канцы верасня з тыдня знаёмстваў і заканчваецца ў ліпені наступнага года цырымоніяй уручэння сертыфікатаў. Напрацягу ўсяго перыяда навучання, адзін раз на тыдзень стыпендыяты сустракаюцца для наведвання лекцый або абмеркаванняў. Дадаткова будуць ладзіцца семінары і трэнінгі па розных прадметах, такіх як кіраванне праэктамі, рыторыка, тэхніка правядзення прэзентацый і перамоў.
Праект-каманды фарміруюцца напрацягу тыдня знаёмства. Удзельнікі самастойна выбіраюць тэмы і напряцягу ўсяго акадэмічнага года незалежна працуюць над сваімі праектамі. У час Велікодных вакацый яны пакідаюць Берлін і едуць у даследчую вандроўку па розных краінах Еўропы. Прэзентацыя праэктаў адбываецца ўлетку, а затым яны публікуюцца. Пасля заканчэння акадэмічнага года, удзельнікі запрашаюцца на штогодную сустрэчу былых выпускнікоў. Акрамя таго, яны могуць падтрымліваць кантакт праз інтэрнэт-платформу.
Фінансаванне:
- - штомесячная стыпендыя ў памеры 650 Еўра (незалежна ад аб’ёмаў фінансавання);
- - аднаразовы грант у памеры 400 еўра на падтрымку праекта і падарожжа;
- - аднаразовы грант на пераезд у памеры 1000 еўра.
Умовы прыёма:
- - студэнт (любая дысцыпліна);
- - вывучэнне базавай дысцыпліны (па меншай меры 2 гады навучання па адной дысцыпліне);
- - узрост да 28 гадоў;
- - выдатныя акадэмічня дасягненні;
- - зацікаўленасць ў еўрапейскіх падзеях;
- - здольнасць работы ў камндзе і жаданне ажыццяўляць інтэнсіўную працу над праектам;
- - удзел у грамадскіх рухах;
- - усе кадыдаты павінны указаць пажаданае месца навучання: універсітэт Берліна або Брандэнбурга.
Для замежных суіскальнікаў:
- - грамадзянства адной з краін Еўрапейскага Звязу; для грамадзян іншых еўрапейскіх краін магчымыя выключэнні;
- - выдатныя веды нямецкай мовы, а таксама адной з еўрапейскіх моў (пісьмовай і гутарковай);
- - падаваць заяву можна самастойна або па прызначэнні. У абодвух выпадках у форму заявы павінна ўключыць кантактную інфармацыю двух выкладчыкаў.
Форму заяўкі і больш інфармацыі можна знайсці тут:www.studienkolleg-zu-berlin.de.
Лепшыя кандыдаты будуць запрошаны на тыдзень у Берлін вясной.
Канчатковы срок падачы заявак – 1 красавіка.










далучайцеся да нас