
для каго: магістры дзе: Нідэрлянды калі: 2012-2013 фінансавыя ўмовы: стыпендыя дэдлайн: 30/04/2012 www.utwente.nl
Універсітэт Твентэ прапануе стыпендыі для замежных студэнтаў за выдатныя дасягненні ў адукацыйнай і сацыяльнай сферах. Стыпендыя выдаецца цягам на адзін год з магчымасцю падаўжэння яшчэ на адзін пры ўмове паспяховай вучобы падчас першага года.
Заяўка на стыпендыю падаецца факультэтам у тым выпадку, калі студэнт атрымаў рэкамендацыю да залічэння ва ўніверсітэт. Памер стыпендыі – 22.500 еўра. Разглядаюцца кандыдатуры студэнтаў, якія падалі дакументы ў перыяд з кастрычніка 2011 года па красавік 2012 года.
Больш інфармацыі на старонцы ўніверсітэта Твентэ.










далучайцеся да нас