
Для каго: хто мае альбо атрымлівае бізнэс-адукацыю (пажадана) Дзе: Нідэрланды Калі: 29.05.2012 – 15.06.2012 Фінансавыя ўмовы: самафінансаванне альбо стыпендыя 1000 еўра http://www.hanze.nl/
HanzeUniversityofAppliedSciences у горадзе Гронінген, адзін з самых вядомых і старажытных універсітэтаў Нідэрландаў, прапануе ўсім жадаючым атрымаць веды і вопыт па вядзенню бізнэса ў Эўропе. Унікальная праграма летняй школы “DoingBusinessinEurope” прадугледжвае не толькі тэарытычны курс па асновах міжнароднага маркетынга і менеджмента, фінансавых, палітычных і культурных пытаннях, звязаных з уваходам на эўрапейскі рынак, але і дае ўсім удзельнікам магчымасць наведаць офісы буйнейшых міжнародных кампаній і атрымаць інфармацыю, якая іх цікавіць, з першых рук. А разнастайная культурная праграма і шматлікія экскурсіі дазволяць бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй і культарай як Нідэрландаў, так і краін-суседзяў.
Больш інфармацыі пра вучэбны курс можна атрымаць тут.
Больш інфармацыі пра культурную праграму і экскурсіі можна атрымаць тут.
Мова навучання: ангельская.
Узровень: IELTS 6.0 (пажадана 6,5).
Патрабаванні: удзельнікам летняй школы пажадана ўжо мець альбо атрымліваць бізнес-адукацыю.
Прыблізную калькуляцыю выдаткаў можна знайсці тут.
Акрамя самафінансавання, прадугледжана стыпендыя ў памеры 1000 еўра для 6-ці студэнтаў. Для атрымання стыпендыі неабходна даслаць матывацыйны ліст на e-mail: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript . Імёны стыпендыятаў будуць абвешчаны за два тыдні да пачатку праграмы.










далучайцеся да нас