
для каго: усе жадаючыя дэдлайн: 01/03/2012 http://disright.org/id/456
Асветніцкае праваабарончая ўстанова «Офіс па правах людзей з інваліднасцю" абвяшчае конкурс "Пераклад Канвенцыі аб правах інвалідаў на беларускую мову». Дзейнасць Офіса па правах людзей з інваліднасцю накіравана на прасоўванне паняцця інваліднасці як праблемы правоў чалавека. У сваёй дзейнасці офіс абапіраецца на каштоўнасці і палажэнні Канвенцыі аб правах інвалідаў (далей Канвенцыі).
Мэтай Конкурсу з'яўляецца стварэнне прафесійнага перакладу Канвенцыі на беларускую мову, а таксама пашырэнне ведаў аб Канвенцыі ў беларускім грамадстве.
Змястоўныя патрабаванні да конкурсных прац:
Конкурсныя работы павінны быць прадстаўлены ў выглядзе дакумента-перакладу артыкулаў 1, 2, 3 і 4 Канвенцыі на беларускую мову. Пераклад павінен быць выкананы ў адпаведнасці з дзеючымі правіламі беларускай мовы. Дадатковым плюсам пры ацэнцы конкурсных работ будзе арыгінальны пераклад тэрміналогіі Канвенцыі.
Тэхнічныя патрабаванні да конкурсных прац:
Работы павінны дасылацца ў электронным выглядзе. Шрыфт - Time New Roman 12 шрыфт. Праца ўтрымоўвае пераклад 1, 2, 3 і 4 артыкулаў Канвенцыі. Дапускаюцца да разгляду журы працы, дасланыя ў тэрмін да 1 сакавіка 2012 года.
Дасланыя работы не вяртаюцца аўтарам.
Журы конкурсу:
Працы будзе ацэньваць кампетэнтнае журы, якое складаецца з спецыялістаў у галіне юрыспрудэнцыі і лінгвістыкі (юрысты, мовазнаўцы, выкладчыкі, журналісты). Журы працуе ў два этапы. Спачатку - абірае short-list, затым - калегіяльна выбірае пераможцу.
Пераможца Конкурсу:
Пераможца конкурсу атрымае ноўтбук.
Пераможца таксама атрымае права і прывілей цалкам перавесці на беларускую мову Канвенцыю аб правах інвалідаў на камерцыйных умовах аплаты.
Пераможцам можа быць таксама калектыў аўтараў.
Аўтарскае права:
Дасылаючы працы на конкурс, вы згаджаецеся з тым, што дадзеныя матэрыялы могуць быць выкарыстаны арганізатарамі з мэтай прасоўвання ідэй роўнасці і заахвочвання правоў людзей з інваліднасцю ў СМІ (як электронных, так і друкаваных), паліграфічнай прадукцыі. Арганізатары гарантуюць, што выкарыстанне матэрыялаў не цягне за сабой камерцыйнай выгады. Выкарыстанне матэрыялаў ажыццяўляецца з указаннем поўнага імя аўтара і на бязвыплатнай аснове.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў:
Да ўдзелу дапускаюцца ўсе жадаючыя, якія даслалі конкурсныя працы і карэктна запоўненую анкету ўдзельніка да 1 сакавіка 2012 года па адрасе Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript , з назвай «Пераклад». Рашэнне журы будзе прынята да 15 сакавіка 2012 года.
Анкету ўдзельніка Вы можаце знайсці тут: http://disright.org/files/file_name458.anketa.doc.










далучайцеся да нас