
для каго: дактаранты, даследчыкі дзе: Данія калі: 2012 фінансавыя ўмовы: стыпендыя дэдлайн: 02/11/2011 http://phd.humanities.ku.dk/
Дактарантура гуманітарнага факультэту Універсітэта Капенгагена аб’яўляе конкурс на 8 стыпендый. Навучанне пачнецца 1 верасня ці 1 кастрычніка 2012 году на перыяд да трох год.
Доктраскія даследванні могуць быць звязаны з наступнымі галінамі:
- 1. Філалогія (Нардычная філалогія, скандынаўскія даследванні, Агульная і прыкладная лінгвістыка);
- 2. Экспертыза, медыі і атрыманне ведаў (адукацыя, філасофія, рыторыка, кіно і медыя даследванні);
- 3. “Антычны свет і яго пазнейшае успыманне”, “Каланіялізм, імперыялізм і транснацыянальныя сувязі” (Гісторыя, археалогія, этналогія);
- 4. Культурная памяць і структура ідэнтычнасці у сучасным свеце (Азіяцкія даследванні, Арктычныя даследванні, Эскімалогія, Гісторыя рэлігіі, Амерыканскія мовы і культуры, Усходнееўрапейскія даследванні, Параўнальная культуралогія);
- 5. Глабалізацыя на практыцы (Гісторыя мастацтва, Тэатральнае і танцавальнае мастацтва, параўнальная літаратура, музыкалогія);
- 6. Транснацыянальныя даследванні і вывучэнне міграцыі (Ангельская, Нямецкая і Раманскія мовы і літаратура);
- 7. Асноўныя веды для вывучэння скандынаўскіх моваў (стара паўночна-ісландская, дыялекталогія, руналогія);
- 8. Моўная тэхналогія.
Апошні тэрмін падачы заявак 2 лістапада 2011.
Падрабязней тут.










далучайцеся да нас