АПЫТАННЕ

У якой краіне вы хацелі б вучыцца?
Стыпендыі на навучанне ў магістратуры Коледжы Еўропы (Бэльгія, Польшча)
04 Студзеня 2012
Стыпендыі на навучанне ў магістратуры Коледжы Еўропы (Бэльгія, Польшча)

для каго: бакалаўры дзе: Польшча калі: 2012-2013 навучальны год фінансавыя ўмовы: стыпендыя дэдлайн: 15/01/2012 http://www.coleurope.eu/

Стыпендыя пакрывае выдаткі на навучанне, пражыванне, сняданкі і праезд.

Стыпендыя распаўсюджваюцца як на кампус Коледжа ў Брюгге (Бельгія), так і на кампус у Натоліне (Варшава). Кандыдатамі на атрыманне стыпендыі могуць быць грамадзяне названых краінаў, абраныя на любую з навучальных праграмаў Каледжу.

У гэтым годзе выдзелена 10 стыпендый на навучанне для гісторыкаў, якія жадаюць займацца даследваннем гісторыі Еўрапейскай інтэграцыі.

Кандыдаты могуць азнаёміцца з уступнымі патрабаваньнямі, а таксама рознымі навучальнымі праграмамі на сайце Каледжу Эўропы.

Аплікацыі мусяць быцьзапоўнены онлайн і дасланыя, разам з неабходнымі дакумантамі ў папяровым выглядзе да Ўступнай Камісіі Каледжу (Dijver 11, BE-8000 Brugge, Belgium).

Даведка:

Коледж Эўропы (Collège d’Europe \ College of Europe) – найстарэйшая навучальная ўстанова, што рыхтуе спэцыялістаў у галіне эўрапеістыкі. Галоўная спэцыфіка – каледж мае статус унівэрсытэту і прапануе адно магістэрскія праграмы навучаньня. Установа была заснаваная ў 1949 годзе на базе кампуса ў Бруге (Бэльгія). У 90-я гады ў Наталіне (Варшаве) быў адкрыты другі кампус Каледжу. Навучаньне ажыцьцяўляецца на двух мовах: ангельскай і францускай. Дадаткова для ахвотных прапануюцца курсы па ўдасканаленьні нямецкай і гішпанскай моваў, а таксама курсы па вывучэньні галяндзкае (у Бруге), польскае і расейскае моваў (у Наталіне).

Накірункі навучаньня:

  • - Эўрапейская эканоміка
  • - Эўрапейскае права
  • - Эўрапейскія палітычныя і адміністрацыйныя навукі
  • - Міжнародныя стасункі ЭЗ і дыпляматыя
  • - Эўрапейскія інтэрдысцыплінарныя даследванні

Пры ўмове паспяховай здачы ўсіх экзамэнаў і абароны магістэрскага дасьледаваньня напрыканцы акадэмічнага года, выпускнікі атрымліваюць ступень магістра ў азначаных галінах.

Базавыя патрабаванні да абітурыентаў:

  • - Як мінімум, ступень бакалаўра альбо яе аналаг з выдатнымі\вельмі добрымі адзнакамі ў дадатку да дыплёму. Як альтэрнатыва, абітурыент можа быць студэнтам апошняга году навучаньня ў сваім унівэрсытэце.
  • - Веды ангельскае і францускае мовы – сэртыфікаты (TOEFL, DALF\DELF, TCF і д.п.) мусяць пацьвярджаць валоданьне гэтымі мовамі, як мінімум, на ўзроўні B2/В1 агульнаэўрапейскае шкалы лінгвістычных ведаў. Выняткі прадугледжаныя (толькі стасоўна францускае мовы!) на двух факультэтах: факультэце эканомікі (француская мова можа быць на ўзроўні A2\B1) ды факультэце міжнародных стасункаў ЭЗ і дыпляматыі (патрабуецца пацьвердзіць адно базавыя веды францускай мовы).
  • - Грунтоўная матывацыя жаданьня навучацца па канкрэтнай магістэрскай праграме ў Каледжы.

Больш інфармацы пра паступленне, а таксама праграмы навучання можна даведацца на сайце Каледжу.

Каментары (0)