
дзе: Нямеччына калі: 2011/2013 дэдлайн: 31/08/2011 www.mba-cee.com
Усе жадаючы павінны мець ступень ці бакалаўра, ці магістра, 3 гады працы па прафесіі, выдатнае валоданне ангельскай мовай (абавязкова трэба прыкласці моўны сертыфікат), не менш за 1 год працы ў ангельскамоўным асяродку.
Сама праграма пачнецца 1 кастрычніка 2011г. Чым раней вы пададзіце заяву, тым больш у вас шанцаў (будзе залічана толькі 25 чалавек). Уся навучальная праграма можа быць змешчана ў межах 18 месяцаў, утрымліваючы толькі 9 тыдняў лекцый (2 тыдні ў першы год навучання і 7 тыдняў у другі). А напрыканцы курса вас будзе чакаць двухдзённая абарона вашых тэзісаў.
Калі вы зацікаўлены ў пашырэнні сваіх ведаў і іх удасканаленні ў галіне мэнэджэрскай, адміністратыўнай і міжкультурнай працы і вы адпавядаеце вышэйназваным крытэрам, тады хуценька збірайце патрэбныя дакументы і наперад!
Падрабязная інфармацыя і ан-лайн заява тут.
Дэдлайн 31 жніўня.










далучайцеся да нас