АПЫТАННЕ

У якой краіне вы хацелі б вучыцца?
Стыпендыі ў філіяле Стакгольмскай школы эканомікі ў Рызе
27 Снежня 2011
Стыпендыі ў філіяле Стакгольмскай школы эканомікі ў Рызе

для каго: выпускнікі школ, бакалаўры дзе: Латвія калі: 2012-2015 навучальны год фінансавыя ўмовы: стыпендыя дэдлайн: 02/04/2012 www.sseriga.edu/en

Навучальная праграма для бакалаўраў у філіяле Стакгольмскай школе эканомікі ў Рызе пакрывае эканамічныя і бізнэс дысцыпліны, што дазваляе яе выпускнікам атрымаць больш шырокія магчымасці ў будучыні для працаўладкавання. Кола прадметаў, дазваляе развіваць матэматычныя здольнасці, студэнтаў, якія зацікаўленыя ў фінансах і бухгалтарскім уліку, а таксама студэнтаў з прадпрымальніцкімі якасцямі.

Асноўныя курсы:

  • - эканоміка
  • - фінансы і бухгалтарскі ўлік
  • - бізнэс адміністраванне
  • - метадалогія
  • - развіцце камунікатыўных здольнасцяў

Шведскі ўрад прадстаўляе 20 грантаў на фінансаванне 3 гадоў навучання па бакалаўрскай праграме. Перавага будзе аддадзена грамадзянам Беларусі і Малдовы, і толькі потым абітурыентам з Грузіі і Украіны. Поўны памер гранту 30 000 эўра, ен поўнасццю пакрывае аплату за навучанне (6 000 эўра/год), бяплатнае пражыванне ў інтэрнаце, штомесячную стыпендыю памерам 200 эўра.

Працэсс адбору кандыдатаў складаецца з 3 этапаў: допуск да паступлення, агульнаадукацыйны тэст, сумоў’е.

Кандыдаты павінны адпавядаць наступным крытэрам:

  • Мець дыплом аб сярэдняй адукацыі;
  • Мінімальная адзнака па матэматыцы і ангельскай мове не меней за 7 па дзесяцібальнай шкале.

Калі вы адпавядаеце дадзеным патрабаванням запоўніце да 2 красавіка 2012 года on-line форму заяўкі.

Яна уключае:

  • персанальныя і кантактныя дадзеныя;
  • выпіску з атэстату, адзнакі па ангельскай мове і матэматыцы (школьнікі прадстаўляюць адзнакі за першае паўгоддзе);
  • матывацыйны ліст (400 словаў);
  • падцверджанні аб навуковых дасягненнях, пазасшкольнай грамадскай актыўнасці;
  • у дадатку неабходна далучыць – выпіску з атэстату, копію пашпарту, дыпломы, сертыфікаты.

Рэзультаты адбору будуць вядомыя 5 красавіка 2012. Усе паспяховыя кандыдаты будуць запрошаны прайсці агульнаадукацыйны тэст.

Тэст адбудзецца 21 красавіка 2012 года ў Мінску. Ен будзе уключаць праверку лагічнага мыслення, ведання ангельскай мовы, матэматычныя заданні. Апліканты, якія паспяхова пройдуць тэсціраване будуць запрошаны на інтэвью ў Мінску, якое адбудзецца 22 мая 2012 дзе і будуць абраны стыпендыяты.

Запоўніць форму-заяўку і даведацца больш пра праграму можна тут.

Каментары (0)