
для каго: даследчыкі з краін не уваходзячых у ЕЗ фінансавыя ўмовы: падтрымка на працягу 12-24 месяцаў дэдлайн: 11/08/2011 http://cordis.europa.eu/fp7/mariecurieactions/iif_en.html
Найлепшыя даследчыкі з краін, якія не з’яўляюцца членамі Еўрапейскага звязу запрашаюцца для працы над праектамі ў Еўропе. Гэта дапаможа развіваць навуковае супрацоўніцтва паміж Еўропай і іншымі часткамі свету - на карысць ўсім.
Умовы:
- Даследчыкі любых нацыянальнасцяў з краін не уваходзячых у ЕЗ;
- Каб падаць заяўку, вы павінны мець доктарскую ступень або, па меншай меры, 4 гады эквівалентных навуковых даследаванняў пасля атрымання ступені, якая папярэднічае доктарскай ступені, але гэта мінімум. Чым больш вопыту вы маеце, тым большымі будуць вашыя шанцы стаць удзельнікам;
- Ваша заяўка павінна быць зроблена ў супрацы з арганізацыяй або установай, якая была б гатовая прыняць Вас у Еўропе. Гэта могуць быць універсітэты, навукова-даследчыя цэнтры і кампаніі;
- Могуць фінансавацца ўсе вобласці навуковых і тэхналагічных даследванняў, якія ўяўляюць цікавасць для Еўрапейскага Саюзу, за выключэннем даследаванняў у абласцях, ахопленых дагаворам EURATOM.
>Стыпендыя:
Фінансаванне выдзяляецца для даследчага праекта, які будзе перадаваць веды ў вашую прымаючую арганізацыю і будаваць ці пашыраць супрацоўніцтва паміж Еўропай і астатнім светам. Даследчы праект таксама дазволіць вам прасунуць вашую кар'еру. Фінансавая падтрымка аказваецца на працягу 12-24 месяцаў (пры ўмове поўнай занятасці). Фінансаванне дазволіць Вам:
- далучыцца да еўрапейскай навукова-даследчай групы, якая не мае вашага вопыту;
- усталяваць супрацоўніцтва ў рамках даследчага праекта з Вашай лабараторыяй або вашай краінай;
- атрымаць новыя веды ў еўрапейскай лабараторыі.
Каб падрыхтаваць і прадставіць заяўку на фінансаванне, вам неабходны поўны інфармацыйны пакет, які можна знайсці на афіцыяльным сайце. Заяўкі прадстаўляюца ў электронным выглядзе на адпаведным сайце.
Заяўкі выбіраюцца ў выніку адкрытага конкурсу. Выбар ажыццяўляецца праз празрысты, незалежны экспертны разгляд, заснаваны на высакаякасным выкарыстанні загадзя вызначаных крытэрыяў.
Падрабязней тут.










далучайцеся да нас