
для каго: аспіранты і маладыя спецыялісты з Беларусі дзе: Вялікая Брытанія калі: 2012 - 2013 навучальны год фінансавыя ўмовы: стыпендыя дэдлайн: 23/12/2011 http://ukinbelarus.fco.gov.uk/be/news/?view=News&id=698614782
Стыпендыі Chevening Брытанскага ўрада з'яўляюцца аднымі з самых прэстыжных узнагарод для замежных студэнтаў, якія жадаюць прайсці курс навучання на Магістра або выканаць кароткатэрміновую даследчую працу ў Злучаным Каралеўстве.
Стыпендыя пакрывае зваротнае падарожжа да Вялікабрытаніі, кошт навучання і пражывання.
Паспяховыя кандыдаты вызначаюцца ў адпаведнасці з іх лідэрскімі якасцямі, дасягненнямі, акадэмічнымі і прафесійнымі кваліфікацыямі і валоданнем ангельскай мовай. Перавага будзе прадастаўляцца амбіцыйным і мэтанакіраваным прафесіяналам, якія плануюць жыць і працаваць у Беларусі і маюць намер укараняць змены і ўносіць уклад у развіццё краіны.
Патрабаванні:
- ўзрост да 35 гадоў;
- беларускае грамадзянства (кандыдаты павінны жыць у Беларусі на момант падачы заявы);
- наяўнасць дыплома аб вышэйшай адукацыі (мінімальнае патрабаванне - ступень Бакалаўра);
- свабоднае валоданне пісьмовай і гутарковай ангельскай мовай (большасць Брытанскіх Універсітэтаў патрабуюць 6,5 балаў IELTS для кадыдатаў на паслядыпломныя праграмы);
- пажадана мець не менш за трохгадовы досвед ў абранай вобласці (пасля заканчэння ВНУ);
- заявы на праграмы «Магістр бізнес-адміністравання» (MBA) не прымаюцца;
- кандыдаты, якія раней не атрымоўвалі Брытанскіх стыпендый, будуць мець перавагу, але кожная заява будзе разгледжана паводле агульных правілаў.
Прыярытэтныя вобласці:
- Эканоміка;
- Еўрапейскае права;
- Грамадскае, Канстытуцыйнае права і Правы чалавека;
- Міжнародныя адносіны (у тым ліку Міжнародная бяспека);
- Пытанні, якія тычацца інтэграцыі ў ЕС (у тым ліку эканоміка, міграцыя, правы чалавека і роўнасць);
- Грамадскае кіраванне і палітыка;
- Журналістыка.
Працэс падачы заявак:
- Падаваць заяўку трэба он-лайн, па электроннай сістэме Chevening;
- Заяўкі будуць прымацца да 23 снежня 2011 года.
Дадатковая інфармацыя на сайце Амбасады.










далучайцеся да нас