АПЫТАННЕ

У якой краіне вы хацелі б вучыцца?
Канферэнцыя па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях у Мюнхeне
20 Снежня 2011
Канферэнцыя па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях у Мюнхeне

для каго: аспіранты, навукоўцы дзе: Нямеччына калі: 29 лютага – 2 сакавіка 2012 года дэдлайн: 22/12/2011 www.lmu.de/ictcm

Міжнародная канферэнцыя па тэме “Мэнэджмент і Эканоміка ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій” адбудзецца ў Мюнхене ў перыяд з 29 лютага – 2 сакавіка 2012 года.

Канферэнцыя ставіць на мэце аб’яднаць навукоўцаў і практыкаў, якія займаюцца пытаннямі ўзаемасувязі паміж інфармацыйнымі і камунікацыйнымі тэхналогіямі (ІКТ), інавацыямі, стратэгіяй, рэгуляваннем і развіццём розных падыходаў. Мы чакаем ад вас лісты па наступных тэмах:

  • Сеткавая Эканоміка;
  • Двухбаковыя рынкі;
  • Інтэрнэт гандаль;
  • Коштавая дыскрымінацыя;
  • Падтрымка версій;
  • Групаванне;
  • Дынамічнае цэнаўтварэнне;
  • Рэклама, Медыа і Он-лайн кантэнт;
  • Тэлекамунікацыя;
  • Сеткавы нейтралітэт;
  • Палітыка рэгуліравання і Грамадская палітыка;
  • Распаўсюджанне і Адаптацыя ведаў і інавацый;
  • Патэнты;
  • Інтэлектуальная ўласнасць;
  • Прадукцыйнасць і Развіццё на Мікра- і Макра- узроўнях;
  • Індустрыя праграмнага забеспячэння і Інтэрнэт індустрыя;
  • ІКТ і Арганізацыйныя змены;
  • Прыцягненне знешніх рэсурсаў;
  • “Зялёныя” ІКТ.

Дакладчык: Нэйл Гандал (Neil Gandal). З першага дня канферэнцыі на ёй будзе прысутнічать групоўка экспертаў, якая аб’яднае ў сабе практыкаў, даследчыкаў і распрацоўшчыкаў стратэгій.

Навуковы камітэт канферэнцыі: Mirco Draca (LSE CEP), JP Eggers (NYU Stern), Oliver Falck (Ifo Institute), Marco Giarratana (U Bocconi), Michal Grajek (ESMT), Hanna Halaburda (Harvard), Steffen Hörnig (U Nova de Lisboa), Tobias Kretschmer (LMU, Ifo Institute), Katja Seim (Wharton), Thomas Strobel (Ifo Institute), Catherine Tucker (MIT Sloan), Patrick Waelbroeck (TELECOM ParisTech) and Christine Zulehner (U Vienna).

“Міжнародны часопіс па Прамысловай арганізацыі” (International Journal of Industrial Organization) апублікуе спецыяльнае выданне па тэмах канферэнцыі.

Неабходныя дакументы: навукоўцам і практыкам неабходна падаць распаўсюджаныя тэзісы (3-6 старонак) або поўны варыянт даклада (вітаецца), выкарыстоўваючы форму заяўкі, якую можна знайсці па наступнай спасылцы.

Канчатковы тэрмін падачы заявак 22 Снежня 2011 года.

Даведка аб прыняцці будзе даслана да 23 Студзеня 2012 года.

Аплата і фінансаванне: ніякія ўзносы за ўдзел у канферэнці не спаганяюцца. Фінансавая падтрымка аказваецца абмежаванай колькасці ўдзельнікаў і аспірантаў.

Болей інфармацыі вы знойдзеце тут.

Каментары (0)