
для каго: асобы старэйшыя за 18 год дзе: Расея калі: 6-17ліпеня 2013 дэдлайн: 28/02/2013 www.makeureal.kazan2013.com/users/sign_in
Валанцёры «Казань 2013» - спецыяльна адабраныя і падрыхтаваныя расейскія і замежныя грамадзяне, якія жадаюць выкарыстаць свой вопыт, час, веды і навыкі ў арганізацыі і правядзенні Універсіяды 2013.
Валанцёры стануць тварам Універсіяды 2013, таму што Сусветныя студэнцкія гульні гэта, у першую чаргу, свята спорту і моладзі. Менавіта ад зладжанай працы валанцёраў, іх працавітасці, адказнасці і добразычлівасці шмат у чым залежыць поспех правядзення Універсіяды 2013.
Для дапамогі ў правядзенні Універсіяды 2013 будуць прыцягнутыя 20000 валанцёраў.
Быць валанцёрам «Казань 2013» - унікальная магчымасць для самаўдасканалення і атрымання неацэннага досведу, бо вы можаце:
- Падвысіць сваю самаацэнку, дапамагаць людзям і зрабіць свет вакол крышачку лепш;
- Маючы зносіны з замежнікамі, палепшыць сваю ангельскую мову і вывучыць яшчэ некалькі моў хоць бы на размоўным узроўні;
- Набываць досвед з кожным новым праектам і падзеяй, паказаць гэта ў сваім рэзюмэ, значыць, пабудаваць падмурак сваёй кар'еры. Паверце, вашу адказнасць, арганізаванасць і таварыскасць ацэніць кожны кіраўнік;
- Павысіць шанцы на атрыманне грантаў і стажыровак за мяжой: характарыстыка, у якой паказаны вопыт валанцёрскай працы, заўсёды адлюструе вашыя якасці і здольнасці;
- Знайсці новых сяброў у розных кутках планеты;
- Адкрыць у сабе новыя таленты;
- Быць значнай часткай такога грандыёзнай спартовай падзеі сусветнага маштабу як XXVII Сусветная гадовая універсіяда 2013 года ў г.Казані;
- Стаць бліжэй да спорту, пазнаёміцца са спартоўцаміі з усяго свету, убачыць, як становяцца чэмпіёнамі;
- Атрымаць незабыўныя ўражанні і станоўчыя эмоцыі.
Валанцёры атрымаюць:
- Валанцёрская экіпіроўка з сімволікай Універсіяды 2013;
- Харчаванне падчас рабочых змен;
- Бясплатны праезд на транспарце;
- Сертыфікат удзельніка;
- Памятныя сувеніры;
- Святочныя мерапрыемствы па завяршэнні Універсіяды 2013.
Валанцеры будуць працаваць па наступных накірунках:
- - размяшчэнне
- - акрэдытацыя
- - лагістыка
- - медыцынскае забеспячэнне
- - прыезды і ад’езды
- - маркетынг
- - кіраванне брэндам
- - тэхналёгіі
- - пратакол
- - гарадскія валанцеры
- - PR
- - цэрымоніі
- - узаемадзеянне з FISU і нацыянальнымі спартовымі студэнцкімі саюзамі
- - забеспячэнне харчаваннем
- - лінгвістычныя паслугі
- - узаемадзеянне са СМІ
- - праца ў Галоўным Аперацыйным цэнтры
- - забеспячэнне бяспекі
- - інфармацыйны цэнтар
- - арганізацыя спартовых спаборніцтваў
- - транспартыроўка
- - атташэ
Падаць заяўку можна тут.










далучайцеся да нас