
для каго: журналісты, ва ўзросце 18-30 год дзе: Беларусь калі: 20-23 сакавіка 2012 фінансавыя ўмовы: усе выдаткі пакрываюць арганізатары дэдлайн: 31/01/2012 www.goethe.de/ins/ru/lp/prj/drj/aus/aus/ru8565642.htm
То4ка-Treff запрашае маладых журналістаў на трэнінг па тэме «Кодэкс журналіста», які адбудзецца ў Гётэ-інстытуце ў Мінску з 20 па 23 сакавіка 2012 года.
Праўду, толькі праўду і нічога, акрамя праўды? Так, але як падаць гэтую праўду? «Журналіст паважае гонар і годнасць людзей, якія становяцца аб'ектамі яго прафесійнай увагі», - сказана ў кодэксе прафесійнай этыкі журналіста. А маральныя прынцыпы ў кожнага свае. Як не перайсці мяжу дазволенага ў асвятленні нязручных, спрэчных, небяспечных тэм? І хто праводзіць гэтую мяжу? Пра што можна распавядаць СМІ, а пра што лепш прамаўчаць, каб не ўшчаміць правы людзей? Ці можна называць інвалідаў інвалідамі і выкарыстоўваць фатаграфіі непаўналетніх у паведамленнях крымінальнай хронікі? Ці варта змяняць імёны ў гісторыях пра ВІЧ-інфіцыраваных?
У рамках To4ka-трэнінгу ў Мінску мы пагаворым пра тое, як асвятляць сацыяльныя і этычныя праблемы меншасцяў, падзеі з месцаў тэрактаў і катаклізмаў і разбярэм многія іншыя аспекты кодэкса прэсы.
На працягу трох дзён маладыя журналісты з краін Усходняй Еўропы, Цэнтральнай Азіі і Германіі змогуць падзяліцца вопытам, сустрэцца з экспертамі ў галіне СМІ і сацыялогіі, а затым стварыць уласныя рэпартажы і інтэрв'ю для To4кі-Treff.
Калі ты пішаш на "нязручныя" тэмы, не можаш знайсці адказы на складаныя пытанні і хочаш падзяліцца вопытам ці расказаць аб сітуацыі ў сваім рэгіёне? Будзем рады тваёй заяўцы!
Умовы ўдзелу:
- Узрост: 18 -30 гадоў;
- Вопыт журналісткай працы ў асвятленні «складаных» тэм;
- Веданне нямецкай мовы вітаецца;
- Наяўнасць дыктафона, фотаапарата і ноўтбука.
Калі ты хочаш прыняць удзел у то4ка-трэнінгу, дашлі сваё рэзюмэ з прыкладамі прац і матывацыйны ліст з ідэяй для матэрыялу на адрас Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript .
Апошні тэрмін падачы заявак: 31 студзеня 2012.
Выдаткі на дарогу, харчаванне і пражыванне бяруць на сябе арганізатары.
Свае пытанні накіроўвайце на скрыню Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript (Elly Valk-Verheijen).










далучайцеся да нас