
для каго: дактаранты дзе: Ізраіль фінансавыя ўмовы: стыпендыя дэдлайн: 01/02/2012 www.vanleer.org.il/eng/content.asp?id=712
Ерусалімскі Інстытут Ван Ліра прапануе тры паслядактаранцкія стыпендыі, якiя заснаваныя фондам Палонскага, у любой сферы Гуманітарных або Грамадзкіх навук, на перыяд да 5 гадоў, пачынаючы з 10 кастрычніка 2012 года.
Памер стыпендыі складае да 40.000 USD у год. Перагляд стыпендыятаў будзе адбывацца штогод на падставе прадэманстраваных дасягненняў у даследаваннях. Стыпендыяты павінны будуць працаваць над сваім даследаваннем непасрэдна ў Інстытуце на працягу ўсяго перыяду дзеяння стыпендыі.
Не гледзячы на тое, што дадзеная стыпендыя з'яўляецца паслядактаранцкай, яе суіскальнікамі могуць стаць тыя, хто заняты ў сферах дзейнасці, дзе доктарская ступень не з'яўляецца неабходнай умовай для кар'ернага росту.
Суіскальнікі павінны прадаставіць на адрас Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript наступныя дакуманты на ангельскай мове (дакуманты павінны быць у асобных тэчках):
- Фармулёўка навукова-даследчых планаў (3-5 старонак, з назвай);
- Спіс вашых папярэдніх даследаванняў (3 старонкі);
- Адзін апублікаваны артыкул або аналагічная неапублікаваная праца;
- Рэзюмэ, у якім павінен утрымлівацца пералік публікацый;
- Поўнае імя і кантактная інфармацыя, уключаючы тэлефоны, па якіх можна атрымаць 3 рэкамендацыі.
Апошні тэрмін падачы заявак - 1 лютага 2012 года.
Больш інфармацыі на сайце Інстытута Ван Ліру.










далучайцеся да нас