АПЫТАННЕ

У якой краіне вы хацелі б вучыцца?
Рэзідэцыя для творцаў у Дортмундзе
15 Снежня 2011
Рэзідэцыя для творцаў у Дортмундзе

для каго: творцы дзе: Нямеччына калі: чэрвень-жнівень 2012 фінансавыя ўмовы: стыпендыя дэдлайн: 31/01/2012 www.kh-do.de/en/networking/artists-in-residence-en.html

Супрацоўнікі Kuenstlerhaus будуць дапамагаць творцам з арганізацыйнымі і практычнымі пытаннямі, таксама будзе магчымасць аргаізаваць творчую прэзентацыю напрыканцы візіту.

Да ўдзелу запрашаюцца творцы з розных галінаў візуальнага мастацтва, любога ўзросту.

Перыяд рэзідэнцыі складае ад 6 да 8 тыдняў з чэрвеня па жнівень па папярэдняй дамоўленасці.

Каб стаць удзельнікам неабходна накіраваць:

  • запоўненую форму заяўкі;
  • рэзюмэ (2 старонкі максімум);
  • апісанне праекту (1 старонка);
  • прыклады 5-10 прац за апошнія 3 гады (раздрукоўкі, 18х24 см. макс, з пазначанымі імем, назвай, годам);

дадаткова:

  • апісанне творчых прац (1 старонка макс.);
  • DVD для перформансаў/відэа/фільмаў, 10 хвілін макс.

Дакуманты павінны быць адпраўлены па пошце з 1 па 31 студзеня 2012 (згодна паштоваму штампу). Заяўкі дасланыя праз электронную пошту разглядацца не будуць.

  • Kuenstlerhaus Dortmund
  • subject: residency program
  • Sunderweg 1
  • 44147 Dortmund
  • Germany

Свае пытанні накіроўвайце на скрыню Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript (Elly Valk-Verheijen).

Больш інфармацыі на сайце арганізатараў.

Каментары (0)