
для каго: студэнты, магістранты, аспіранты дзе: Беларусь дэдлайн: 01/03/2012 www.lawtrend.org/ru/content/index/274_0.html
Фундацыя развіцця прававых тэхналёгій і Цэнтр прававой трасфармацыі об’вяўчаюць Конкурс эссэ па правах чалавека.
Конкурс накіраваны на заахвочванне самастойных даследванняў па пытаннях забяспячэння і абароны правоў чалавека на Беларусі.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты, магістранты і аспіранты ўсіх гуманітарных спецыяльнасцяў.
На Конкурс прадстаўляюцца самастойна выкананыя творчыя працы аб ролі, функцыях, і прызначэнні права, прававых інстытутаў, прававой супольнасці ў абароне правоў чалавека і прадзвіжэнні грамадскіх інтарэсаў.
Тэмы, якія прапануюцца для самастойнай падрыхтоўкі конкурсных прац.
У сувязі з вострымі грамадска значнымі праблемамі 2011 году на Беларусі:
- Свобода сходаў на Беларусі: заканадаўчае рэгуляванне і міжнародныя стандарты (прававое рэгуляванне, правапрымяняльная практыка, змены заканадаўства 2011 годў);
- Свобода слова ў Рэспубліцы Беларусь;
- Адпраўленне правасуддзя, справядлівае судовае разбіральніцтва ў Беларусі ў адміністратыўных працэсах, звязаных з удзелам у масавых мерапрыемствах;
- АЭС на Беларусі: удзел грамадства ў працэссе прыняцця рашэнняў, доступ да інфармацыі, доступ ла правасуддзя па пытаннях, якія датычацца навакольнага асяроддзя;
- Альтэрнатыўная грамадзянская служба, перспектыва і перашкоды увядзення інстытуту на Беларусі;
- Некамерцыйныя арганізацыі, дабрачыннасць і сацыяльны заказ у Беларусі: перспектывы заканадаўчага рэгулявання;
- Заканадаўчая ўлада у Рэспубліцы Беларусь:публічнаць законапраектаў, удзел зацікаўленай грамадскасці ў норматворчасці;
- Выканаўчая ўлада ў Рэспубліцы Беларусь: узаемадзейнічанне з зацікаўленай грамадскасццю, дзейнасць грамадскіх саветаў пры органах выканаўчай улады і кіравання
- Незалежнасць адвакатуры: цякучы план і перспектывы;
- Грамадзянскі кантроль ў пенітэнцыярных установах;
- Як дабіцца адмены смяротнай казні ў Рэспубліцы Беларусь?
У сувязі з межнароднымі механізмамі абароны правоў чалавека:
- Механізмы ААН. Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын: справаздача ураду Рэспублікі Беларусь у 2011 годзе і ўдзел зацікаўленай грамадскасці;
- Механізмы ААН. Савет ААН па правах чалавека. Універсальны перыядычны агляд: справаздача ўраду Рэспублікі Беларусь ў 2010 годзе і ўдзел зацікаўленай грамадскасці;
- Механізмы ААН. Савет ААН па правах чалавека. Універсальны перыядычны агляд: справаздача ўраду Рэспублікі Беларусь ў 2011годзе і ўдзел зацікаўленай грамадскасці;
- Механізмы ААН. Камітэт ААН супраць пытак: справаздача ўраду Рэспублікі Беларусь ў 2011 годзе і ўдзел зацікаўленай грамадскасці;
- Механізмы ААН . Ратыфікацыя Рэспублікай Беларусь Канвенцыі ААН аб правах інвалідаў: фармальнасць ці неабходнасць? (Альтэрнатыўны даклад аб стане забеспячэння і выканання правоў людзей з інваліднасццю ў Рэспубліцы Беларусь);
- Механізмы ААН . Камітэт ААН па правах чалавека, аналіз рашэнняў па беларускіх справах і іх выкананне ўрадам Рэспублікі Беларусь;
- Механізмы АБСЕ. БДІПЧ АБСЕ: маніторынг содовых працэсаў у Рэспубліцы Беларусь (сакавік-чэрвень 2011 году);
- Грамадзянскія механізмыю Камітэт міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека на Беларусі.
ЕЗ-Беларусь:
- Рэспубліка Беларусь і Праграма ЕЗ "Усходняе партнэрства": рэкамендацыі ўраду;
- Рэспубліка Беларусь і ЕЗ у сферы супрацоўніцтва: рэкамендацыі ўраду;
- Рэспубліка Беларусь і Балоньскі працэс: рэкамендацыі ўраду.
У сувязі з ацэнкай сучаснага стану і перспектыў развіцця правоў чалавека і праваабаронсай дзейнасці Беларусі:
- Сучасны публічны дыскус аб правах і свабодах чалавека ў Беларусі;
- СМІ і праваабарончая дзейнасць ў Беларусі;
- Праваабарончая дзейнасць і прафесійныя супольнасці ў Беларусі;
- Адукацыя ў сферы правоў чалавека на Беларусі;
- Як павысіць прэстыжнасць дзейнасці, накіраванай на абарону правоў чалавека?
Парадак правядзення Конкурсу.
Да конкурснай працы неабходдна прыкласці Анкету. У анкеце ўказваецца імя, прозвішча, імя па бацьку, навучальная ўстанова (фльтэт, курс), паштовы адрас для зваротнай сувязі (з указаннем індэксу), тэлефон, адрас электроннай срыні і інш.
Да ўдзелу у Конкурсе прымаюцца эссэ дасланыя з іншых краін.
Працы прымаюцца да 1 сакавіка 2012 году (уключна) на адрас элктроннай скрыні Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript .
Афармленне конкурсных прац.
Работа можа быць выканана на беларускай ці рускай мовах.
Конкурсная праца прадстаўляецца ў электронным выглядзе і не павінна перавышаць 10 старонак (12 шрыфт, адзінарны прабел).
Больш падрабязная інфармацыя тут.
Паводле http://eurobelarus.info.










далучайцеся да нас