АПЫТАННЕ

У якой краіне вы хацелі б вучыцца?
Рэзідэнцыя ў Культурніцкай сталіцы Еўропы 2013 для творцаў
12 Снежня 2011
Рэзідэнцыя ў Культурніцкай сталіцы Еўропы 2013 для творцаў

для каго: мастакі, творцы дзе: Славакія калі: май-снежань 2012 фінансавыя ўмовы: аплата ўсіх выдаткаў дэдлайн: 31/12/2011 http://www.kosice2013.sk/en/

У межах Еўрапейскай культурнай сталіцы распачата міжнародная праграма рэзідэнцыі для маладых тэленавітых творцаў з усяго свету, якія прадстаўляюць разнастайныя творчыя накірункію Удзельнікі атрымаюць магчымасць рэалізаваць свае культурніцкія праекты і прадставіць іх на лакальным і нацыянальным узроўнях.

Падчас перыяду знаходжання ў Кошыцэ, творцы атрымаюць магчымаць наведаць дыскусіі, праекты, майстаркласы, дзе яны могуць прзентаваць сабе для шырокай аўдыторыі.

Арганізатары забяспечваюць:

  • - тры месяцы знаходжання ў Кошыцэ ў перыяд з мая па снежань 2012 году;
  • - аплату пражывання;
  • - ганарары, аплату выдаткаў на праезд і матэрыялы.

Патрабаванні да ўдзельнікаў:

  • - арганізатары маладых творцаў заахвочыных да супрацоўніцтва з мясцовымі творцамі;
  • - правесці адну прэзентацыю падчас рэзідэнцыі і выніковы праект/выстава напрыканцы;
  • - абавязкавае наведванне ўсіх мерапрыемстваў.

Каб стаць удзельнікам неабходна даслаць:

  • - рэзюмэ – з указаннем вашага імя, адрэсы, тэлефону, з указаннем адукацыі і творчых дасягненняў;
  • - матывацыйны ліст – з указаннем матывацыі наведвання Кошыэ і першапачатковыя ідэі праектаў, якія вы плануеце ажыццявіць;
  • - прыклады прац (фармат : GIF, JPG, TIFF);
  • - дэдлайн 31 снежня 2011.

Падрабязная інфармацыя тут.

Каментары (0)