
Польшча калі: 2012/2013 фінансавыя ўмовы: стыпендыя дэдлайн: 29/02/2012 www.kirkland.edu.pl
Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы) абвяшчаюць адкрыты конкурс для кандыдатаў на атрыманне стыпэндый імя Лэйна Кіркланда на 2011/2012 навучальны год.
Гэта праграма адрасавана маладым лідэрам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча.
Спецыяльнасці:
- Эканоміка і кіраванне;
- Адміністрацыя/кіраванне (прадпрымальніцтва, недзяржаўныя арганізацыі, культура, ахова навакольнага асяроддзя, служба аховы здароўя);
- Грамадская адміністрацыя (цэнтральныя органы дзяржаўнай улады і органы мясцовага самакіравання);
- Права;
- Грамадскія навукі (грамадская псіхалогія, сацыялогія);
- Палітычныя навукі і міжнародныя адносіны;
- Палітыка развіцця і гуманітарная дапамога.
Хто можа падаваць заяўкі?
У 2012/2013 навучальным годзе Праграма Кіркланда будзе адрасавана спецыялістам з наступных кірункаў:
- Эксперты, палітыкі, супрацоўнікі органаў дзяржаўнай улады і ўстаноў мясцовага самакіравання;
- Прадпрымальнікі, менэджэры;
- Лідэры недзяржаўных арганізацый, грамадскія і культурныя дзеячы;
- Выкладчыкі ВНУ;
- Журналісты.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- Беларускае грамадзянства і месца жыхарства ў Беларусі (уладальнікі віду на жыхарства ў Польшчы не могуць прымаць удзел у конкурсе);
- Скончаная вышэйшая адукацыя (ступень магістра);
- Узрост да 35 гадоў (у выключных, абгрунтаваных выпадках – да 40 гадоў);
- Веданне польскай мовы (на ўзроўні, дастатковым для ўдзелу ў лекцыях і семінарах, а таксама для напісання дыпломнай працы) ці ангельскай мовы – у выпадку падання кандыдатам дакладнага курса ва ўніверсітэце, які выкладаецца па-англійску. У апошнім выпадку дапушчаецца пасіўны ўзровень валодання польскай мовай;
- Стаж працы – не менш двух гадоў.
Перавага будзе аддавацца кандыдатам, якія:
- Актыўна працуюць па атрыманай прафесіі;
- Валодаюць значнымі дасягненнямі ў сваёй дзейнасці;
- Ніколі раней не навучаліся ў Польшчы.
Падрабязная інфармацыя на старонцы праграмы.
Дэдлайн 29 лютага 2012 года.










далучайцеся да нас