АПЫТАННЕ

У якой краіне вы хацелі б вучыцца?
Міжнародная праграма студэнскага абмену GLOBAL UGRAD
08 Снежня 2011
Міжнародная праграма студэнскага абмену GLOBAL UGRAD

для каго: студэнты дзе: ЗША калі: 2012-2013 навучальны год фінансавыя ўмовы: стыпендыя дэдлайн: 22/12/2011 http://www.irex.org/

Праграма аддзела адукацыйных і культурніцкіх праграм дзярждэпартамента ЗША прадастаўляе магчымасць студэнтам 1, 2 , 3 і 4 курсаў дзённых аддзяленняў вышэйшых навучальных установаў Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Казахстана, Кыргызіі, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Украіны і Узбекістана прайсці навучанне цягам 1 акадэмічнага году без атрымання ступені ва ўнівэрсітэце або каледжы ЗША.

Усе ўдзельнікі абіраюцца на аснове адкрытага конкурсу.

Запрашаюцца студэнты, якія навучаюцца па наступных на спецыяльнасцях:

  • бухгалтарскі ўлік,
  • сельская гаспадарка,
  • антрапалогія,
  • біялогія,
  • бізнэс,
  • хімія,
  • інфармацыйныя тэхналогіі,
  • крымінальнае права,
  • эканоміка,
  • адукацыя,
  • інжынерная справа,
  • кіраванне прыроднымі рэсурсамі,
  • геалогія,
  • кіраванне ў сферы сэрвіса і турызма,
  • міжнародныя адносіны,
  • журналістыка,
  • масавыя камуніацыі,
  • юрыспрудэнцыя,
  • фізіка,
  • паліталогія,
  • псіхалогія,
  • сацыялогія,
  • гарадское планаванне,
  • амерыканістыка.

Могуць быць разгледжаныя і іншыя спецыяльнасці.

Усе ўдзельнікі праграмы:

  • пройдуць адукацыю на дзённым аддзяленні ва ўніверсітэце або каледжы ЗША цягам аднаго акадэмічнага году;
  • цягам першага семестру прысвецяць 20 альбо болей гадзін валанцёрскай працы па месцы знаходжання на тэрыторыі ЗША;
  • цягам другога семестру пройдуць прафесыйную стажыроўку.

Праграма забяспечвае поўнае фінансаванне і прадугледжвае:

  • падтрымку пры атрыманні амерыканскай візы J-1;
  • аплату праезду з роднага гораду да прымаючага ўніверсітэту ў ЗША і назад;
  • пакрыцце выдаткаў на медыцынскія паслугі пры хваробе;
  • аплату навучання ў ЗША;
  • штомесячную стыпендыю;
  • сродкі на набыцце вучэбнай літаратуры;
  • шырокія магчымасці прафесійнага росту для выпускнікоў праграмы.

Студэнты, якія на момант падачы заяўкі навучаюцца на 1 курсе, будуць жыць у сем'ях альбо ў інтэрнаце і навучацца ў двухгадовых каледжах.

Студэнты, якія навучаюцца на 2 і 3 курсах на момант падачы заяўкі, будуць жыць у інтэрнатах і праходзіць навучанне ў чатырохгадовых каледжах ці ўніверсітэтах. Праграма прадугледжвае поўнае фінансаванне і інтэнсіўныя курсы англійскай мовы ў роднай краіне перад пачаткам праграмы.

Пытанні звязаныя з удзелам у праграме можна дасылаць Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript .

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці тут.

Заяўку можна запоўніць тут.

Каментары (0)