Супрацоўніцтва паміж Праграмнымі і Суседнімі Партнёрскімі Краінамі ў межах праграмы "Моладзь у Дзеянні" магчымае ў адпаведнасці са спецыфічнымі крытэрыямі.
МЭТЫ СУПРАЦЫ З УСХОДНЯЙ ЕЎРОПАЙ І КАЎКАЗАМ
- Пашырэнне міру ва ўсім свеце праз заахвочванне да дыялогу, талеранцыі і салідарнасці сярод моладзі;
- Пабудова доўгатэрміновага, трывалага партнёрства;
- Абмен досведам і навінкамі ў працы з моладдзю паміж недзяржаўнымі і дзяржаўнымі структурамі ў краінах ЕС, Усходняй Еўропы і Каўказу;
- Развіццё валанцёрскага сектара і грамадзянскай супольнасці ў рэгіёне Усходняй Еўропы і Каўказу;
- Непасрэдная карысць для ўдзельнікаў - лепшае разуменне ўласнай сітуацыі і культуры.
ДЛЯ СУПРАЦОЎНІЦТВА З УСХОДНЯЙ ЕЎРОПАЙ І КАЎКАЗАМ ДАСТУПНЫЯ 2 АКЦЫІ:
- Акцыя 2 - Еўрапейская Валанцёрская Служба
- Акцыя 3.1 - Супрацоўніцтва з краінамі-суседзямі Еўрапейскага Саюза
Еўрапейская Валанцёрская Служба падтрымлівае ўдзел моладзі ў некамерцыйных, неаплочваемых дзеяннях.
Супрацоўніцтва з краінамі-суседзямі ЕС падтрымлівае дзейнасць у моладзевай сферы (у асноўным Моладзевыя Абмены і Трэнінгі і Сеткавае Супрацоўніцтва).
ЯК ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ?
Заяўку на фінансаванне праектаў дасылае ў сваё Нацыянальнае Агенцтва Праграмы "Моладзь у Дзеянні", ад імя ўсіх партнёраў, адна з арганізацый з Праграмнай Краіны.
Не прапусціце тэрмінаў падачы заявак!
Праект павінен быць пададзены не пазней за адну з наступных дат:
- 1 лютага
- 1 красавіка
- 1 чэрвеня
- 1 верасня
- 1 лістапада
УВАГА! Праект павінен пачацца не раней чым 3 месяцы пасля тэрміну падачы заяўкі.
Афіцыйны сайт праграмы тут.










далучайцеся да нас