Праграма "Моладзь у Дзеянні" робіць істотны ўнёсак у набыццё кампетэнцый і з'яўляецца асноўным інструментам у прадстаўленні моладзі магчымасцяў нефармальнага і неафіцыйнага навучання ў еўрапейскім кантэксце.
"Моладзь у Дзеянні" гэта новая Праграма Еўрапейскага Саюза ў галіне моладзі, якая ажыццяўляецца з 1 студзеня 2007 да 31 снежня 2013 з агульным бюджэтам 885 мільёнаў еўра. Гэта працяг Праграмы МОЛАДЗЬ (2000-2006).
Праграма "Моладзь у Дзеянні" робіць істотны ўнёсак у набыццё кампетэнцый і з'яўляецца асноўным інструментам у прадстаўленні моладзі магчымасцяў нефармальнага і неафіцыйнага навучання ў еўрапейскім кантэксце.
Задачы Праграмы "Моладзь у Дзеянні":
- Папулярызаваць актыўную грамадзянскасць моладзі ўвогуле і яе еўрапейскую грамадзянскасць у прыватнасці;
- Развіваць салідарнасць і прасоўваць талеранцыю сярод моладзі, у прыватнасці дзеля большай сацыяльнай згуртаванасці у Еўрасаюзе;
- Спрыяць узаемаразуменню паміж моладдзю з розных краін;
- Садзейнічаць развіццю якасці сістэм падтрымкі моладзевай актыўнасці і магчымасцяў грамадзянскай супольнасці ў галіне моладзі;
- Распаўсюджваць еўрапейскае супрацоўніцтва ў галіне моладзі.
Прыярытэты Праграмы "Моладзь у Дзеянні":
- Еўрапейская грамадзянскасць - усведамленне маладым людзям таго, што яны з'яўляюцца грамадзянамі Еўропы і прадстаўленне ім магчымасці роздуму на еўрапейскія тэмы;
- Удзел моладзі - актыўны ўдзел маладзёнаў у грамадскім жыцці іх супольнасцяў і падтрымка розных формаў навучання ўдзелу;
- Культурная разнастайнасць - дапамога ў сумесных дзеяннях сярод моладзі з розных культурных, этнічных і рэлігійных супольнасцяў, якая мае на мэце развіццё міжкультурнага навучання;
- Інтэграцыя моладзі з меншымі магчымасцямі - удзел маладзёнаў з менш прывілегіяваных адукацыйных, сацыяльна-эканамічных, культурных ці геаграфічных груп, або з перашкодамі для ўдзелу ў Праграме.
Хто можа ўдзельнічаць?
Праграмныя краіны:
- 27 краін-сяброў ЕС;
- Краіны-ўдзельніцы Еўрапейскай асацыяцыі вольнага гандлю, члены Еўрапейскай Эканамічнай Прасторы: Ісландыя, Ліхтэнштэйн і Нарвегія;
- Кандыдаты на ўваходжанне ў ЕС: Турцыя.
Суседнія Праграмныя Краіны:
- Усходняя Еўропа і Каўказ (EECA): Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Расійская Федэрацыя, Украіна;
- Паўднёва-Усходняя Еўропа (SEE);
- Міжземнаморскія Партнёрскія Краіны (Euro - Med).
Партнёрскія Краіны з Усходняй Еўропы і Каўказу могуць супрацоўнічаць з Праграмнымі Краінамі і Партнёрскімі Краінамі з трох іншых рэгіёнаў (але Праграма "Моладзь у Дзеянні" асабліва зацікаўлена ў праектах, якія прыцягваюць Партнёрскія Краіны з аднаго рэгіёна).
Якую падтрымку прапануе Рэсурсны Цэнтр SALTO?
Мэтай Рэсурсных Цэнтраў SALTO ёсць дапамога ў павышэнні якасці праектаў у межах Праграмы "Моладзь у Дзеянні". Цэнтры SALTO прапануюць Нацыянальным Агенцтвам і іншым удзельнікам працы з моладдзю рэсурсы, інфармацыю і навучанне ў пэўных сферах, а таксама спрыяюць прызнанню нефармальнага навучання ў Еўропе і па-за яе межамі.
Для падрабязнай інфармацыі па Праграме "Моладзь у Дзеянні", калі ласка, наведайце інтэрнэт-старонку Еўрапейскай Камісіі ці Выканаўчага Агенцтва па справах Адукацыі, Аўдыёвізуальнага Сектара і Культуры.
Чытай далей "Праграма Моладзь у Дзеянні для Беларусі".










далучайцеся да нас