Думка пра паступленне ў магістратуру за мяжой ніколі мяне не пакідала, паколькі ў Беларусі не хапала жывога досведу. Дзякуючы стыпендыі Ураду Францыі я атрымаў магчымасць працягнуць навучанне ў Еўропе.
Абстрагуючыся ад таго, што са стыпендыяй пытанні вырашаюцца прасцей, папрабую апісаць досвед атрымання адукацыі ў краіне Еўразвязу. Нават у двух – другі семестр пашансціла вучыцца ў Барселоне. Думаю, гэты аповед будзе цікавым і карысным многім, асабліва сёння.
З чаго пачаць?
Выбар краіны залежыць ад 2-х фактараў – мовы, якімі вы валодаеце, і наяўнасці свабодных сродкаў.
У большасці краін ЕЗ дейнічае простае правіла: навучанне на нацыянальнай мове каштуе нядорага (часцей таней, чым у Беларусі – ад €400 за год). А вось за адукацыю на англійскай мове неабходна плаціць значна больш (сярэдні кошт – ад €4 000 у год). Такім чынам, калі ў багажы ведаў ёсць якая-небудзь з еўрапейскіх моў, у першую чаргу звярніце ўвагу на краіну, дзе на ёй размаўляюць.
Таксама варта мець дадатковы запас валюты, бо для атрымання студэнскага віда на жыхарства неабходна даказаць наяўнасць грашовых сродкаў на перыяд навучання. Для Францыі гэта сума знаходзіцца на ўзроўні €5 000, што, думаецца, справядліва для большасці краін.
Выбар праграмы.
Усё залежыць ад таго, да чаго, так сказаць, ляжыць душа. Для мяне пытанняў не было – бізнэс. З універсітэтам усё таксама было зразумела. У праграме, якую я выбраў, прадугледжваўся семестр у другой краіне, што было хутчэй плюсам.
Увогуле, варта вывучыць рэйтынг ВНУ у краіне і ў свеце – чым вышэй каціруецца вучэбная ўстанова, тым менш пасля праблем з пошукам працы ў ЕЗ. Рэйтынг даступны ў Інтэрнэце, таму атрымаць інфармацыю лёгка.
Вядома неабходна разумець, што чым прэстыжней ВНУ, тым складаней у яго паступіць. Плюсам тут з’яўляецца “нееўрапейскія карані”, бо як для прадстаўнікоў краін трэцяга свету звычайна выдзяляецца месца, што палягчае паступленне.
Калі пасля вучобы збіраецеся вярнуцца на радзіму, і рэйтынг ВНУ не важны, можна выбіраць геаграфічна.
Адзін з важных фактараў – наяўнасць аэрапорта, куды лётаюць бюджэтныя авіялініі – можна і дадому часцей ездзіць, і Еўропу паглядзець, не моцна патраціўшы. Ці атрымоўваць асалоду ад гор/мора – каму што бліжэй.
Падача дакументаў.
Як правіла, падача дакументаў уяўляе сабой аднабаковую працэдуру. Неабходна напісаць матывацыйнае пісьмо (мае вялікае значэнне пры адборы), падрыхтаваць перакладзены і завераны дыплом (варта загадзя звярнуцца у пасольства выбранай краіны), рэзюмэ, моўны сертыфікат, калі ёсць.
Многія ВНУ маюць электронную платформу, на якой праводзіцца папярэдняя рэгістрацыя. Але, як правіла, дакументы пасля гэтага працэса неабходна адпраўляць поштай. Лепш – заказным лістом, ці экспрэс-поштай (DHL, UPS) – так больш надзейна.
Усё, чакаем заканчэння прыёму дакументаў з надзеяй патрапіць у шорт – ліст. Пасля гэтага праходзім вуснае сумоўе. Калі выбраная праграма на нацыянальнай мове, то, хутчэй за ўсё, сумоўе адбудзецца па тэлефоне ці ў Skype.
Тут абітурыенты з Беларусі маюць перавагу – як ужо узгадвалася, на гэтых праграмах ёсць месцы для замежных студэнтаў, паступленне праходзіць паводле асобнага конкурсу.
На англамоўныя праграмы конкурс вышэй. Таму магчыма падрабязнае сумоўе.
Дарэчы, у Еўропе прынята адпраўляць дакументы адразу ў некалькі ВНУ. Іх колькасць можа даходзіць да 5 – 10 пры жаданні паступіць на харошую праграму. Тое ж варта зрабіць і вам.
Можна, вядома, ранжыраваць пажаданні унутрана, але мець запасны план, аднак лепш ужо пасля адмовіць 2 – 3 універсітэтам, чым прапусціць год.
Пасля залічэння.
Такім чынам, ВНУ падцвердзіла вашу кандыдатуру. Ура, поспех, віншаванні і… за працу. Цяпер пачынаецца рэальны досвед. І пачынаецца ён з пасольства краіны, дзе вы вырашылі вучыцца.
Улічваючы тое, што кожная краіна прапаноўвае розныя ўмовы для атрымання студэнскіх віз, адзіная парада – пачынаць працэс падрыхтоўкі дакументаў загадзя
.Як толькі атрымалі падцверджанне пра залічэнне – тэлефануйце ў пасольства выбранай краіны (ці яе прадстаўніка) і ўдакладняйце нюансы. У ідэале трэба мець візу ў жніўні, для таго каб спакойна займацца набыццём квіткоў, пошукам жылля і іншымі клопатамі.
Перад ад’ездам.
Калі едзеце на захад ад Майна, то рэкамендую шукаць квіткі ў бюджэтных авіяліній ці звярнуцца ў Белавія, дзе на некаторых накірунках таксама прымальныя цэны. Аўтобус абыйдзецца крыху танней, але намучаецеся ў дарозе.
Яшчэ перад ад’ездам важна пачаць пошук жылля. Часам з гэтым дапамагае універсітэт ці структура дапамогі студэнтам. Але у любым выпадку – гэта пытанне № 1. Калі ў вас няма знаёмых у выбранным горадзе, то прыйдзецца здымаць нумар у гатэлі. А гэта нетанна.
Я патраціў больш 10 дзён на пошук кватэры, але кінуў, калі мне як стыпендыяту прапанавалі студыю ў студэнцкай рэзідэнцыі.
Бюджэт.
Мала аплочваць вучобу, трэба яшчэ дзесьці жыці і харчавацца. Так што асноўныя артыкулы бюджэту – гэта менавіта пражыванне і харчаванне.
Напрыклад, у Францыі (гаворка ідзе не пра Парыж – там усё, вядома, даражэй і кватэру складаней знайсці) ўладкавацца можна ў студэнскіх інтэрнатах. Існуюць спецыяльныя сервісы, якія дапамагаюць студэнтам, французская арганізацыя называецца CROUS.
Такім чынам, можна падзяліць апартаменты на 3 тыпы:
- “Традыцыйныя” – гэта старыя будынкі з 1 – 2 кухнямі на паверсе і душам у калідоры. Цэны на такое жыллё пачынаюцца дзесьці з €120 у месяц. Плюс Інтэрнэт – каля €15 у месяц.
- “Абноўленыя” – свежы рамонт, 8 – 10 квадратных метраў. Душ і туалет у пакоі. Кухня – агульная. Цана каля €200.
- Пакой-студыя – ад €330.
Таксама, варыянтам можа быць асобная кватэра – калі здымаць з сябрамі, то выйдзе танней.
Кажучы пра цэны, трэба адзначыць адну асаблівасць: Францыя – сапраўды сацыяльна-арыентаваная краіна. Не на словах, а на справе.
Калі ты студэнт і не маеш пастаяннага даходу – урад будзе пакрываць большую частку выдаткаў на жыллё. Напрыклад, пры агульным кошце €360 я павінны быў плаціць €150. Астатняе пакрывала дзяржава.
Што датычыцца харчавання, то зноў хочацца ўзгадаць добрым словам французскія сацыяльныя асновы.
У студэнскіх сталовых абед для студэнтаў каштуе €3 (для нестудэнтаў – даражэй). З дэсертам і садавінай. Гэта ўсё датуецца – калі ты студэнт, то атрымліваеш дзяржаўную падтрымку, нават у такім ўскосным фармаце.
Прадукты ў крамах на беглы погляд не даражэй, чым у Беларусі. Многія нават танней, як, напрыклад французскія сыр і віно.
Не варта скідаць з рахункаў выдаткі на транспарт і мабільную сувязь, якая каштуе вельмі дорага ў краінах Заходняй Еўропы. Астатняе – па густу і звычкам.
Такім чынам, у Францыі з яе сацыяльнай сістэмай і датацыямі, можна выжыць і на €300 у месяц. Для паўнацэннага існавання трэба раскашэліцца не менш чым на €700. На падарожжы, забавы і шопінг мепш мець асобны бюджэт.
У завяршэнне гэтай памяткі магу толькі адказаць на магчымае пытанне: “А ці варта ехаць вучыцца ў Еўропу, магчыма, хопіць нашага дыплому?”
Адказ для мяне – абавязкова трэба! Гэта не толькі фундаментальныя веды, але і неацэнны жыццёвы вопыт.
Ігнат Бабровіч.
Паводле http://www.interfax.by/article/81960.










далучайцеся да нас