
Ягор Сурскі распавядае пра сваё навучанне ў міжнародным каледжы Італіі (United World College of the Adriatic), куды ён трапіў пасля школы і дзе правучыўся 2 гады, а пасля заканчэння універсітэту правёў яшчэ адзін год у якасці валанцёра, працаваў асістэнтам студэнтаў.
– Ягор, раскажы, калі ласка, што такое United World Colleges?
- Гэта аб’яднаная сетка больш чым 10 каледжаў, дзе навучаюцца прадстаўнікі каля 80 краінаў свету. Навучанне там –гэта перадуніверсітэцкі ўзровень, як бы працяг сярэдняй адукацыі па сістэме IB. IB – гэта міжнародная адукацыяная сістэма, самая распаўсюджаная ў свеце ўзроўню школьнага атэстату.
– Як ты даведаўся пра існаванне такіх каледжаў і чаму вырашыў паехаць, а не паступаць адразу ў універсітэт, напрыклад?
– На той момант я скончыў нашую беларускую школу і вырашыў скарыстаца такой магчымасцю, пра якую я дазнаўся ў Беларускім гуманітарным Ліцэі. Хацелася пабачыць і суаднесці свой адукацыйны досвед з іншым. Паколькі ў каледжах навучаюцца студэнты з краінаў з абсалютна рознымі адукацыйнымі сістэмамі, не зважаецца на наяўнасць нацыянальнага атэстату, але па ўзросту навучэнцаў, зразумела, ёсць абмежаванні. Узрост навучэнцаў 16-17 год на момант паступлення.
– Якія асаблівасці мае навучанне ў гэтых каледжах?
– Канцэпцыя адукацыі заснавана на руху альтэрнатыўнай педагогікі, які мае назву Erlebnispädagogik (навучанне праз перажыванне), часткай якой з’яўляецца выхаванне непасрэдна праз жыццёвы досвед. Для арганізацыі United World Colleges істотным з’яўляецца выхаванне моладзі ў пачуцці касмапалітызму, грамадскай адказнасці і адкрытасці да іншых. Сістэма адукацыі міжнародная, але пры гэтым кожны можа абраць родную мову і прадметы ў адпаведнасці са сваей далейшай спецыялізацыяй. Гэта спрыяе нават выбару кар’еры, негледзячы на тое, што гэта, нагадаю, толькі узровень сярэдняй школы. Гэтая сістэма дае магчамысці інтэграцыі ў міжнароднае асяроддзе. І вельмі добра, што Беларусь прадстаўлена ў ёй, бо гэта дае магчымасць пазіцыявання сябе ў свеце, таму што кожны такі каледж уяўляе сабой міні-мадэль свету. Такія адукацыйныя ініцыятывы спрыяюць канструктыўнаму міжкультурнаму дыялогу. Універсальнасць сістэмы ў тым, што яна дапасавана да розных адукацыйных стандартаў, а атэстат каледжаў прызнаецца большасцю ВНУ свету, таму, як паказвае практыка, пасля іх студэнты едуць ужо больш падрыхтаваныя вучыцца ва універсітэты Еўропы ці ў ЗША. У Беларусі атэстат каледжу не прызнаецца.
– А як адбываецца сам навучальны працэс?
-Ён падзяляецца на 4 часткі: навучальная праграма, грамадская праца, спартыўная дзейнасць і эстэтычна-мастацкая дзейнасць. Такое падзяленне адначасова дазваляе максімальна карысна выкарыстоўваць свой час. Па выніках двухгадовага навучання кожны навучэнец здае экзамен на ступень міжнароднага атэстату па сістэме IB.
– Якія прадметы можна вывучаць?
– Прадстаўлены як агульныя прадметы – матэматыка, фізіка, хімія, так і спецыфічныя, як дызайн, мастацтва, музычныя дысцыпліны, сусветныя рэлігіі, бізнэс і мэнэджмент, псыхалогія і іншыя. Другі кампанент навучання – сацыяльная праца: дапамога старым людзям, навучанне замежным мовам дзяцей у дзіцячых садках, праца з бежанацамі (залежыць ад каледжу). Трэці кампанент – спорт. У залежнасці ад асяроддзя студэнтам прапануюцца розныя віды спорта: парусны спорт, увогуле шмат відаў спорта, звязаных з морам (каледжы у большасці маюць выхад да мора), спелеалогія, лыжы, традыцыйныя віды спорту як футбол. І апошняя частка – эстэтычна-мастацкая дзейнасць, дзе таксама існуюць вельмі багатыя магчымасці для выбару. Напрыклад, у Амерыцы, дзе зараз адна наша дзяўчынка навучаецца, можна абраць нават кавальскаю справу. Можна займацца керамікай, спевамі, маляваць, займацца тэатральнай дзейнасцю і г.д. Што да адукацыйнай сістэмы, кожны павінен абраць сабе па аднаму прадмету (і яшчэ адзін дадаткова) з кожнай з 5 груп дысцыплінаў. Напрыклад, група замежных моваў, група гуманітарных дысцыплін, дакладных навук, матэматыкі і г.д. Ёсць магчымаць таксама абраць спецыялізацыю і нават узровень, які табе патрэбны. Фактычна, у студэнта няма абмежаванняў, каб скласці адпаведны для сябе спіс дысцыплінаў, якія ён жадае вывучаць. Выбар павінен толькі адпавядаць крытэрыю – тры дысцыпліны на вышэйшым узроўні, тры на сярэднім. Як вынік усяго гэтага адукацыяй забяспечваецца ўсебаковае развіццё асобы.
– Якія прадметы абраў сабе ты?
– У мяне былі замежныя мовы – нямецкая, ангельская, а таксама гісторыя, матэматыка і прыродознаўства. Яшчэ я вывучаў беларускую мову. Там ёсць такая магчымасць абраць і родную мову, і вывучаць альбо самастойна, альбо з настаўнікам, калі такі ёсць.
– У чым адрозненне ад нашай беларускай сістэмы сярэдняй адукацыі?
– Ужо на ўзроўні сярэдняй адукацыі ў чалавека з’яўляецца прыкметная спецыялізацыя. Сістэма дае магчымасць выбару свайго вучэбнага профіля і заснавана на індывідуальным падыходзе, а таксама больш матывуе да атрымання ведаў і дзейнасці на карысць грамадства. Да таго ж сярэднаяя адукацыя ў заходіх краінах доўжыцца 13 год, у нас – 11.
– Якім трэба быць, каб там вучыцца? Асаблівым школьнікам? Як праходзіць адбор?
– На конкурснай аснове. Я аж два разы спрабаваў. Конкурс праводзіцца ў некалькі этапаў: трэба напісаць эсэй, на другім прайсці сумоўе. У працы конкурснай камісіі задзейнічаны даволі вядомыя беларускія выкладчыкі, не раз прадстаўнікі амбасадаў (з тых краін, дзе студэнт плануе навучацца). Безумоўна, вызначаецца агульны ўзровень адукацыі, агульна-гуманітарныя веды ў такіх галінах як літаратура, гісторыя. Істотна, напрыклад, валоданне такімі якасцямі, якія дэманструюць наяўнасць пэўнага таленту, досведу дапамогі іншым ці сацыяльнай працы. Але галоўнае для камісіі – выявіць, што сабой уяўляе гэты школьнік як асоба. Конкурс праводзіцца штогод. Сёння па гэтай праграме у свеце навучаюцца 8 беларусаў у каледжах у Італіі, Нарвегіі, Індыі, ЗША, Велікабрытаніі, Галандыі, Босніі і Герцагавіне.
Больш падрабязна пра каледжы Вы можаце даведацца на вэб-старонках:










далучайцеся да нас