АПЫТАННЕ

У якой краіне вы хацелі б вучыцца?
Латвія
Латвія

Міністэрства адукацыі і навукі Латвіі інфармуе пра магчымасьць атрыманьня акадэмічнай і прафэсійнай вышэйшай адукацыі. Акадэмічная вышэйшая адукацыя дае магчымасьць аттрыманьня ступені бакаляра (3 - 4 гады) ці магістра (1 - 2 гады) у Латвіі.

Вышэйшая прафэсійная адукацыя складаецца зь некалькіх праграмаў. Першая ступень вышэйшай прафэсійнай адукацыйнай праграмы (праграма каледжа) працягваецца ня менш за два гады і вядзе да ўзроўня IV прафэсійнае кваліфікацыі. Другая ступень вышэйшай прафэсійнай адукацыйнай праграмы доўжыцца ня менш за чатыры гады (пасьля атрыманьня сярэдняй адукацыі) ці 1 - 2 гады (пасьля атрыманьня ступені бакаляра) і вядзе да ўзроўня вышэйшае прафэсійнае кваліфікацыі спэцыяліста ў пэўнай галіне дзейнасьці.

Акадэмічны год: верасень - ліпень.

Навучаньне платнае. Кошт за адзін акадэмічны год складае прыкладна 3000 - 4000 даляраў.

Патрабаваньні: атэстат аб сярэдняй адукацыі.

Навучаньне ў асноўным вядзецца на латыскай мове, але ёсьць пэўныя інстытуты, дзе выкладаньне прадметаў вядзецца на ангельскай ці расейскай мовах.

Інфармацыйныя цэнтры:

Ministry of Education and Science, Department of Higher Education and Research

  • Vainu iela 2, 1098 Riga
  • tel: +371 2 213 870
  • fax: +371 2 213 992.

Academic Information Centre (Latvijas ENIC-Akademiskas Informacijas Centrs)

Каментары (0)