
для каго: студэнты, магістранты фінансавыя ўмовы: стыпендыя дэдлайн: 16/12/2011 www.oess.eu/en
Стыпендыяльная праграма “Адкрытая Еўропа” мае за мэту садзейнічаць развіццю дэмакратычнай і квітнеючай Беларусі шляхам прадстаўлення маладым людзям доступу да неідыялагізаванай вышэйшай адукацыі згодна агульнапрызнаным міжнародным акадэмічным стандартам. Плануецца, што выпускнікі праграмы пасля вяртання на радзіму змогуць унесці свой укад у дэмакратызацыю краіны.
Каб мець магчымасць атрымаць стыпендыю кандыдат павінен быць грамадзянінам Беларусі і мець на мэту атрыманне ступені бакалаўра ці магістра ва універсітэце адной з еўрапейскіх краін.
Прыярытэтнымі галінамі з’яўляюцца: права, эканоміка і сацыяльныя навукі, бізнэс адукацыя, прыродазнаўства, медыцына, інжынерыя, але прымаюцца заяўкі і ў іншых галінах.
Падача заяўкі на паступленне ва ўніверсітэт і на стыпендыю - гэта два асобныя працэсы. Універсітэты абіраюць студэнтаў згодна іх акадэмічным здольнасцям і веданню мовы, у той час як стыпендыі выдзяляюцца на аснове матывацыі. Падаваць заяўку на атрыманне стыпендыі можна паралельна з паступленнем ва ўніверсітэт.
Стыпендыя пакрывае выдаткі на навучанне, праезд і пражыванне ад пачатку да канца перыяду навучання.
Каб атрымаць стыпендыю трэба:
- 1. Абраць ад аднаго да трох універсітэтаў і праграму згодна вашым цікаўнасцям. Калі вы абіраеце два ўніверсітэты то яны павінны быць у розных краінах (калі тры, то два могуць быць у адной краіне).
- 2. Запоўніць онлайн форму на атрыманне стыпендыі праз лінк My Page на сайце праграмы і даслаць да 16 снежня 2011. Формы заяўкі якія паступяць пазней за дату дэдлайну будуць перанесеныя на наступны перыяд размеркавання стыпендый.
- 3. Кандыдаты, якія пройдуць папярэдні адбор будуць запрошаны на інтэрвью у Вільнюсе, якое мае адбыцца з 2 па 13 лютага 2012. Запрашэнне будзе даслана на скрыню праз My Page. Апліканты, што не прайшлі адбор атрымаюць ліст з паведамленнем аб гэтым.
Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці тут.










далучайцеся да нас