АПЫТАННЕ

У якой краіне вы хацелі б вучыцца?
Стыпендыі ва ўніверсітэце Варвік для Беларусаў
27 Лістапада 2011
Стыпендыі ва ўніверсітэце Варвік для Беларусаў

для каго: выпускнікі ВНУ, магістры дзе: Вялікая Брытанія калі: 2012-2013 навучальны год фінансавыя ўмовы: стыпендыя дэдлайн: 31/01/2012 www.soros.org/initiatives/scholarship/focus_areas/uk/warwick

Універсітэт Варвік, Вялікабрытанія, прапануе стыпэндыі на 2012–2013 навучальны год. Перыяд навучання – 12 месяцаў. Стыпендыя пакрывае выдаткі на навучанне, пражыванне (для аднаго чалавека) і зваротныя квіткі на радзіму. Па заканчэнні перыяду навучання стыпендыяты павінны вярнуцца на радзіму.

Стыпендыі у 2012 годзе прадстаўляюцца на факультэце Сацыяльных Навук і Мастацкім факультэце па наступных напрамках:

  • творчыя і медыя арганізацыі;
  • міжнародныя медыя і камунікацыі;
  • міжнародная культурная палітыка і менеджмент;
  • гендэрнае і міжнароднае развіцце;
  • сацыяльныя даследванні;
  • развіцце міжнароднага права і правы чалавека.

Кандыдаты павінны:

  • дэманстраваць інтэлектуальныя здольнасці і лідэрскі патэнцыял;
  • вольна валодаць ангельскай мовай (мусіць прайсьці адпаведны тэст: TOEFL ці IELTS);
  • мець дыплём або скончаваць адукацыю да пачатку 2012 навучальнага году (аналагічны брытанскаму дыплёму другога кляса з адзнакай);
  • мусіць вярнуцца на радзіму па сканчэньні стажыроўкі.

Для удзелу ў конкурсе кандыдаты павінны прадставіць два пакеты дакументаў

  • дзве копіі аплікацыйнай формы;
  • дзве рэкамендацыі ў падпісаных ў заклеяных канвертах;
  • выпіска аб паспяховаці з ВНУ і любых магістэрскіх праграм. Калі яна не на ангельскай мове, то патрэбны пераклад зацверджаны пячаткай;
  • анкета, што кандыдат адпавядае крытэрам патрабаванняў да ўдзельнікаў.

Перавага будзе аддавацца кандыдатам, якія раней не навучаліся за мяжой.

Апошні тэрмін падачы заявак: 31 студзеня 2012 г.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце універсітэту.

Каментары (0)