АПЫТАННЕ

У якой краіне вы хацелі б вучыцца?
Конкурс для літаратараў
26 Лістапада 2011
Конкурс для літаратараў

для каго: літаратары дзе: Беларусь дэдлайн: 01/12/2011 www.jual.kyky.org/blog/4eb80583ab370c7fe7000050

Што такое Брама мар? Гэта вароты, якія расчыняюцца насустрач вашай творчасці. Калі вы пішыце, абавязкова дайце пачытаць і нам! Мы чакаем літаратуру ўсялякіх формаў: паэзію, прозу, драматургію, крытыку, творы для дзяцей, а таксама - новая намінацыя! - сцэнар. У нас хопіць вачэй, каб прачытаць кожны ваш твор. У мінулым годзе мы асілілі каля 200 літаратурных тэкстаў, і сёлета падрыхтаваліся яшчэ лепш. Ацэньванне вашых работ ідзе ў некалькі этапаў, іх чытаюць як студэнты-аматары, так і прафесіяналы-літаратары - крытыкі, паэты, драматургі, празаікі (у залежнасці ад таго, які напрамак выбярэце вы). Падвядзенне вынікаў і вылучэнне фіналістаў праводзіцца пад грыфам сакрэтнасці, кожны твор-ўдзельнік с самага пачатку атрымлівае асабісты код, што выключае магчымасць гульні ў адны вароты.

Чакайце, паважаныя ўдзельнікі, жорсткай барацьбы і крытычных ацэнак. Змагайцеся за сваё слова, за свой ключ ад брамы мар! А я вам падкажу што рабіць для гэтага. Дасылайце вашы літуратурныя работы на рускай ці беларускай мове на скрыню Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript .

Правілы афармлення конкурснай работы:

Працы прадстаўляюцца на конкурс у электронным фармаце ў графічным рэдактары Wоrd. Патрабаванні да афармлення тэкстаў: гарнітура Times New Roman, кегль 14 пт, інтэрвал адзінарны, усе палі - 2 см. На самай першай старонцы (можна зрабіць і ў асобным файле) удзельнік павінен пазначыць:

  • 1. Імя і прозвішча
  • 2. Намінацыю
  • 3. Навучальную ўстанову, факультэт і спецыяльнасць
  • 4. Узрост
  • 5. Назву працы (ці ўсіх прац), якая дасылаецца на конкурс
  • 6. Па жаданні можна размясціць кароткую біяграфію і фота.

Да разгляду ў намінацыях прымаюцца тэксты аб’ёмам не болей за: “Проза” – 15 тыс. сімвалаў; “Паэзія” – 3,5 тыс. сімвалаў; “Крытыка” – 7 тыс. сімвалаў; “Драматургія” – 10 тыс. сімвалаў (дадатковая ўмова намінацыі: будуць прынятыя толькі аднаактовыя п’есы). Тэксты намінацыі “Творы для дзяцей” могуць быць прадстаўлены ў любым з азначаных жанраў; аб’ём тэксту вызначаецца жанрам і лімітуецца прыведзенымі вышэй лічбамі. Намінацыя “Сцэнар” рэгулюецца асобным Палажэннем (http://cs5628.userapi.com/u7566886/doc/eaffec71cb19/Palazhenne_Scenar_2011.pdf), якое рассылаецца канкурсантам пры заяўцы на адпаведную намінацыю.

Падрабязнасці шукайце на старонцы http://vkontakte.ru/bramamar, абавязкова задавайце ўсе вашы пытанні.

Конкурс ужо пачаўся, апошнія работы будуць прыняты не пазней за 1 снежня. Не пазніцеся, сябры! І чакайце ад мяне новай інфармацыі наконт "Брамы мар": склад журы, расклад майстар-класаў, новыя конкурсныя этапы і абавязкова - творы-пераможцы.

Ваш спадарожнік у Браму мар.

Паводле блога Юліі Алёхно.

Каментары (0)