АПЫТАННЕ

У якой краіне вы хацелі б вучыцца?
Мадэль міжнароднага крымінальнага суда
16 Лістапада 2011
Мадэль міжнароднага крымінальнага суда

для каго: студэнты дзе: Польшча калі: 8-13 сакавіка 2012 фінансавыя ўмовы: 40 эўра дэдлайн: 11/12/2011 www.model-icc.org

Кожны год студэны з усяго свету запрашаюцца прыняць удзел у сімуляцыйнай мадэлі міжнароднага крымінальнага суду ў Кшыжова. Мадэль базуецца на фіктыўнай справе, заснаванай на актуальнай праблематыцы міжнароднага крымінальнага права.

Цягам пяці дзён студэнты будуць мець магчымасць вывучаць і абмяркоўваць пытанні звязаныя са справай з трэнерамі, прафесарамі і іншымі прафесіяналані ў гэтай сферы.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, якія вывучаюць права, міжнародныя адносіны ці журналістыку. З кожнага ўніверсітэту запрашаецца група з чатырох ці пяці студэнтаў, адзін з якіх павінен быць намініраваны на пасаду суддзі. Арганізатары прапануюць, каб кардынаваннем падрыхтоўкі групы займаўся адзін з прафесараў з універсітэту, у якім яны навучаюцца. Акрамя гэтага, індывідуальныя заяўкі прымаюцца да ўдзелу ў прэсавым трэнінгу ці на ролю суддзі.

Для ўдзельнікаў з Беларусі ўнёсак за ўдзел складае 40 эўра. Яна ўключае пражыванне, харчаванне, падрыхтоўчыя матэрыялы, а таксама трэнінгавыя заняткі. Арганізатары часткова вяртаюць кошты на праезд для ўдзельнікаў з кран, якія не ўваходзяць у Еўрапейскі Звяз.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці тут.

Запоўніць дакуметы для ўдзелу можна тут.

Каментары (0)