АПЫТАННЕ

У якой краіне вы хацелі б вучыцца?
Кінафестываль кароткаметражнага кіно ONE SHORT FILM FEST аб'яўляе прыём заявак
16 Лістапада 2011
Кінафестываль кароткаметражнага кіно ONE SHORT FILM FEST аб'яўляе прыём заявак

для каго: усе жадаючыя дзе: Беларусь калі: люты 2012 дэдлайн: 25/12/2011 www.prastora.org/news/pres-reliz-one-short-film-fest.html

Кінафестываль One Short Film Fest аб'яўляе прыём заявак на конкурс кароткаметражнага кіно.

Удзельнікам кінафестывалю можа стаць кожны, хто здымае паў-прафесійнае і прафесійнае кіно і анімацыю.

Каб прыняць удзел у кінафестывалі кароткаметражнага беларускага кіно One Short Film Fest, неабходна:

  • Запоўніць заяўку. Заяўкі прымаюцца да 25 снежня 2011 года. Форму заяўкі можна спампаваць тут.
  • Даслаць конкурсную работу арганізатарам кінафестывалю. Работы дасылайце на дысках на а/с 270 індэкс 220013, г. Мінск.
  • Удзельнікі конкурсу не павінны быць старэйшыя за 35 год.

Патрабаванні да прац:

  • Фармат відэа: wmv, avi, mpeg, mov, dvd.
  • Відэа і гук павінны быць выразнымі.
  • Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца работы, працягласцю не больш за 20 хвілін.
  • Работы павінны быць не старэйшыя за 3 гады.
  • Да ўдзелу ў конкурсе не прымаюцца работы з абразлівым зместам.

Заяўкі дасылайце на электронную скрыню: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript .

One Short Film Fest – фестываль стужак маладых рэжысёраў, які арганізаваны ініцыятыўнай групай і не з'яўляецца камерцыйным праектам. У межах фестывалю плануецца не толькі паказ стужак, але таксама актыўны ўдзел рэжысёраў і запрошаных кінакрытыкаў і экспертаў у галіне film-studies.

Мэта кінафестывалю: стварыць публічную прастору, месца сустрэчы film-makers, крытыкаў і беларускага гледача.

Напрыканцы фестывалю лепшыя работы атрымаюць узнагароду.

Пра мінулы канфестываль можна пачытаць тут.

Каментары (0)