
для каго: маладыя навукоўцы фінансавыя ўмовы: стыпендыя дэдлайн: 15/12/2011 http://hwxy.nju.edu.cn/
Універсітэт гораду Нанкіну запрашае маладых спецыялістаў – студэнтаў і маладых навукоўцаў да ўдзелу ў магістэрскай і доктарскай праграме, якая фінансуецца Урадам Кітаю. Праграма заснавана з мэтай усталявання адносінаў узаемаразумення і сяброўства грамадзянаў кітаю і народаў свету, супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, тэхналёгій, культуры і эканомікі.
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя спецыялісты:
- якія прайшлі 4-х гадовы курс навучання у ВНУ (для навучання ў магістратуры);
- якія маюць дыплём магістра (для навучання ў дактарантуры);
- здаровыя псіхічна і фізічна;
- гатовыя пры неабходнасці вывучыць кітайскю мову і прайсці курс навучання на кітайскай мове.
Студэнты-замежнікі, якія знаходзяцца ў Кітаі не могуць прымаць удзел у стыпендыяльнай праграме.
Стыпендыя выплочваеца напрацягу трох гадоў для магістараў і чатырох – для дактарантаў. Напрацягу аднаго году стыпендыяты праходзяць падрыхтоўчы курс (вывучэнне кітайскай мовы).
Штомесячны памер стыпендыі складае RMB 1,700 и RMB 2,000 для магістрантаў і дактарандаў адпаведна.
Напрацягу ўсяго перыяду навучання стыпендыятам прадстаўляецца магчымасць бясплатнага пражывання ў Міжнародным інтэрнаце універсітэту. Усе адукацыйныя выдаткі пакрываюцца Урадам Кітаю.
Заяўкі на ўдзел прымаюца да 15 снежня 2011, абраныя кандыдаты будуць апавешчаны ў сакавіку 2012. Пачатак навучальнага году – 1 верасня 2012.
Падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце Нанкінскага універсітэту.
За дадаткова інфармацыяй можна звярнуцца:
- Miss Zhou Chunyue
- Scholarship Coordinato r
- Institute for International Students
- Nanjing University, 22 Hankou Rd
- Nanjing, P.R.C. 210093
- Tel. +86-25-83593586;Fax:+86-25-83316747
- Email: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript
Паводле ngo.by










далучайцеся да нас