АПЫТАННЕ

У якой краіне вы хацелі б вучыцца?
Конкурс “Інавацыі для здароў’я”
15 Лістапада 2011
Конкурс “Інавацыі для здароў’я”

для каго: маладыя навукоўцы дэдлайн: 13/02/2012 www.changemakers.com/innovations4health

Ashoka Changemakers і Robert Wood Johnson Foundation’s Pioneer Portfolio шукаюць ідэі па тэматыцы аховы здароў’я па ўсім свеце, якія патэнцыяльна могуць быць выкарыстаны ў розных краінах.

Калі ў вас ёсць ідэі па паляпшэнні сістэмы аховы здароў’я, то гэты конкурс для вас! У конкурсе могуць удзельнічаць прастаўнікі любой краіны свету. Працы прымаюцца на ангельскай, гішпанскай, партугальскай ці фрацускай мовах.

Да ўдзелу запрашаюцца:

  • прапановы, якія суадносяцца з тэматыкай выкліку: Інавацыі для здароў’я, якія перасякаюць межы. Мэта спаборніцтва вызначыць такія інвацыі, якія могуць быць адаптаваны да розных краін, дзе існуюць падобныя праблемы ў сферы аховы здароў’я.
  • якія маюць поспех на невялікім узроўні, ці маюць перспектыву росту на канцэптуальнай стадыі.
  • зробленыя на ангельскай, гішпанскай, партугальскай ці фрацускай мовах.

Пераможцы:

  • прыз у 10 000 даляраў ЗША атрымае кажны з трох пераможцаў, якіх абярэ экспертнае журы;
  • для тых, хто дашле свае прапановы да 12 снежня 2011 выдзелены спецыяльны прыз у 500 даляраў і кансультацыйная сесія з экспертамі.

Больш падрабязна з умовамі удзелу можна азнаеміцца на сайце арганізатараў.

Каментары (0)