АПЫТАННЕ

У якой краіне вы хацелі б вучыцца?
Адкрыты конкурс на атрыманне стыпендыі імя сенатара Фулбрайта на 2012-2013 навучальны год
05 Кастрычніка 2011
Адкрыты конкурс на атрыманне стыпендыі імя сенатара Фулбрайта на 2012-2013 навучальны год

для каго: кандыдаты і дактары навук дзе: ЗША калі: 2012-2013 навучальны год дэдлайн: 11/11/2011 http://belarusian.minsk.usembassy.gov/

Адкрыты конкурс на атрыманне стыпендыі імя сенатара Фулбрайта на 2012-2013 навучальны год.

Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь абвяшчае аб пачатку чарговага конкурсу на атрыманне стыпендыі імя сенатара Фулбрайта на 2012-2013 навучальны год.

Праграма Фулбрайт фінансуецца Урадам ЗША праз Бюро па пытаннях адукацыі і культуры Дзярждэпартамента ЗША. Пераможцы конкурсу атрымаюць магчымасць напрацягу аднаго семестра альбо навучальнага года займацца навукова-даследчай дзейнасцю ў адным з амерыканскіх універсітэтаў. Сродкі на праезд, пражыванне і штодзённыя выдаткі прадастаўляе амерыканскі бок.

Да ўдзелу ў адкрытым конкурсе запрашаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія выкладаюць ва ўстановах вышэйшай адукацыі і займаюцца навукова-даследчай дзейнасцю, а таксама маюць вучоную ступень кандыдата альбо доктара навук. Абавязковым патрабаваннем конкурсу з’яўляецца валоданне англійскай мовай.

Заяўкі прымаюцца па наступных спецыялізацыях:

  • эканоміка
  • бізнес адміністрыраванне
  • права
  • кіраванне ў галіне адукацыі (універсітэцкі ўзровень)
  • міжнародныя зносіны
  • амерыканістыка
  • сацыяльныя навукі (сацыялогія, паліталогія, гісторыя)
  • журналістыка і сродкі масавай інфармацыі
  • метады выкладання англійскай мовы
  • інфармацыйныя тэхналогіі
  • ахова здароўя
  • ахова навакольнага асяроддзя
  • сацыяльная праца

Падрабязную інфармацыю аб праграме можна атрымаць у Аддзеле інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША па адрасе: вул. Герцэна, 2-А, г. Мінск 220030, тэл: (017) 217 04 81, факс: (017) 211 03 84, e-mail: Этот e-mail адрес защищен от спам-ботов, для его просмотра у Вас должен быть включен Javascript .

Для ўдзелу ў праграме суіскальнікі павінны запоўніць online анкету https://apply.embark.com/student/fulbright/scholars/30/.

АПОШНІ ТЭРМІН ПАДАЧЫ ЗАЯВАК – 11 ЛІСТАПАДА 2011 ГОДА.

Каментары (0)