
для каго: студэнты дзе: Чэхія калі: 2012-2013 фінансавыя ўмовы: стыпендыя дэдлайн: 15/01/2012 www.msmt.cz/international-cooperation-1/government-scholarships-developing-countries
Урад Чэхіі дае беларускім студэнтам шанец на навучанне ў ВНУ краіны.
На выбар прапаноуваюцца дзве праграмы:
- Ступень бакалаўра ці магістра з аднагадовым вывучэннем чэскай мовы. Папярэдне абітурыенты павінны будуць здаць іспыты ў абраны ўніверсітэт.
- Дактарантура для тых, хто мае магістрскую ступень. Навучанне праводзіцца на ангельскай мове па наступных накірунках – эканоміка, інфарматыка, сельская гаспадарка.
Дакументы павинны быць пададзены у Чэскую амбасаду вашага рэгіёну. Звярніце ўвагу, што амбасада сама ўсталёўвае дэдлайн таким чынам, каб дакументы былі на руках у адказных асобаў да 15 студзеня!
Студэнты, якія на момант падачы заявы знаходзяцца на тэрыторыі Чэскай рэспублики, могуць падаваць дакументы у Міністэрства Замежных Спраў да 31 снежня.
Больш падрабязную інфармацыю і форму заявы можна знайсці тут.










далучайцеся да нас