
для каго: студэнты дзе: Польшча дэдлайн: 30/11/2011 http://studytours.home.pl/autoinstalator/joomla/
Польска-амерыканскі фонд свабоды, фонд „Borussia”, Калегія Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Езяраньскага запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі, Малдовы, Украіны і Расейскай Федэрацыі (Брянская вобласць, Калінінградская вобласць, Ленінградская вобласць і горад Санкт-Пецярбург, Новгородская вобласць) на стажыроўку ў Польшчу!
У праграме “Study Tours to Poland” могуць прыняць удзел студэнты:
- ва ўзросце ад 18 да 21 года (гады нараджэння 1990-1993), якія навучаюцца ў Беларусі, Малдове, Украіне і Расейскай Федэрацыі (Брянская вобласць, Калінінградская вобласць, Ленінградская вобласць і горад Санкт-Пецярбург, Новгородская вобласць) і з’яўляюцца грамадзянамі гэтых краін;
- з высокімі паказчыкамі паспяховасці, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці.
Кандыдаты павінны да 30.11.2011 г. даслаць заяўку на ўдзел у праграме.
Заяўка кандыдата складаецца з:
- запоўненага фармуляра заяўкі (онлайн);
- далучаных файлаў: рэкамендацыйнага ліста, ксеракопіі пашпарта ксеракопіі заліковай кніжкі, заява кандыдата аб тым, што ён не прымаў раней удзелу ў праграме Study Tours to Poland (у адпаведнасці з узорам).
Выдаткі па ўдзеле ў праграме “Study Tours to Poland” для студэнтаў: арганізатары праграмы бяруць на сябе выдаткі па пражыванню і харчаванню на тэрыторыі Польшчы падчас візіту. Арганізатары бяруць на сябе выдаткі па падрыхтоўцы і рэалізацыі праграмы візіту.
Удзельнікі атрымаюць запрашэнні, якія даюць права на бясплатныя візы ў Польшчу. Арганізатары не звяртаюць прамежных коштаў, звязаных з атрыманнем візы, як, напрыклад, кошты даезду да консульства.
Удзельнікі аплачваюць выдаткі на страхаванне для атрымання ўяздной візы ў Польшчу.
Выдаткі на праезд: удзельнікі праграмы “Study Tours to Poland” для студэнтаў бяруць на сябе частку выдаткаў, звязаных з паездкай у Польшчу: Удзельнікі з Беларусі атрымліваюць агульную даплату да выдаткаў на праезд у Польшчу ў памеры 100 злотых. Выдаткі, звязаныя з выездам з Польшчы сродкамі міжнароднай камунікацыі бярэ на сябе арганізатар візіту. Ён купляе білеты на тэрыторыі Польшчы.
Запоўніць форму заяўкі можна тут.










далучайцеся да нас