
для каго: журналісты дзе: Вялікая Брытанія калі: 27 лютага - 02 сакавіка 2012 фінансавыя ўмовы: стыпендыя дэдлайн: 25/11/2011
Курс спалучае у сабе як онлайн, так і аўдыторныя заняткі. Ён распачнецца з 5 дзеннага курсу ў Лондане, пасля якога пройдзе онлайн модуль з 10 тэмаў. На кожную тэму будзе адводзіцца каля двух тыдняў, таму увесь модуль завершыцца меней чым за год.
Хто можа ўудзельнічаць: усе ўдзельнікі трэнінгу павінны працаваць у якасці журналістаў ці аўтараў у друкаваных, вяшчальных ці онлайн СМІ. Яны павінны мець магчымасць прадэманстраваць зацікаўленнасць у журналісцкай кар’еры ў сваей краіне, павінны мець як мінімум два гады працоўнага вопыту і добра валодаць ангельскай мовай. Удзельнікі праграм Thomson Reuters Foundation за апошнія два гады не могуць прымаць удзел у праграме.
Стыпендыі: Thomson Reuters Foundation прапануе поўную стыпендыю для журналістаў з развіваючыхся і з пераходнай палітычнай сітуацыяй, якія працуюць у арганізацыях якія не маюць рэсурсаў для правядзення трэнінгаў. Стыпендыя ўключае выдаткі на праезд (эканом клас), жылле і сціплую фінансавую дапамогу.
Каб прыняць удзел неабходна даслаць:
- аўтабіяграфію на 250 словаў, таксама матывацыйны ліст на 250-500 словаў з апісаннем фактараў, якія ўздельнічаюць на вашу працу як журналіста. Растлумачыць якую карысць мае прынесці вам трэнінг;
- Артыкул пра эканоміку у вашай краіне;
- Дзве апошнія публікацыі.
Падрабязней чытайце тут.










далучайцеся да нас