15/02/2010
Дзе: Нямеччына
Калі: 1 сакавіка-31 ліпеня 2011
Дэдлайн: 30/06/2010
www.bundestag.de/
Нямецкі Бундэстаг сумесна з Вольным Універсітэтам, Універсітэтам імя Гумбальдта і Тэхнічным Універсітэтам Берліна запрашаюць палітычна актыўных маладых людзей з Беларусі прыняць удзел у праграме Міжнароднай парламенцкай стыпендыі (IPS). Стажыроўка доўжыцца 5 месяцаў у Берліне.
Праграма IPS прызначаная для высокакваліфікаванай і палітычна заангажаванай моладзі, якая мае жаданне актыўна і адказна ўдзельнічаць у пабудове дэмакратычнай будучыні сваёй краіны.
Парламент Германіі дае магчымасьць маладым людзям цягам 15-ці тыдняў працаваць з адным з дэпутатаў Бундэстагу, пазнаёміцца з нямецкай парламенцкай сістэмай і палітычнымі працэсамі прыняцця рашэнняў, а таксама атрымліваць практычны досвед у сферы парламенцкай працы.
Стыпендыяты адбіраюцца незалежнай камісіяй Нямецкага Бундэстагу.
Умовы ўдзелу:
— беларускае грамадзянства;
— скончаная вышэйшая адукацыя;
— добрае валоданне нямецкай мовай;
— узрост менш за 30 год да пачатку ўдзелу ў праграме.
Стыпендыя:
— 450 еўра штомесяц;
— аплата жылля;
— аплата страхавых і камандыровачных выдаткаў.
Дадатковая інфармацыя на старонцы http://www.bundestag.de/bundestag/europa_internationales/internat_austausch/ips/index.html і ў Нямецкай Амбасадзе ў Мінску.
Апошні тэрмін падачы заявак: 30 чэрвеня 2010 году.
Школа маладых менэджэраў публічнага адміністравання SYMPA абвяшчае трэці набор удзельнікаў
Паслядоктарская практыка ў Японіі
Стажыроўка ў ЗША для грамадскіх лідэраў
Харэаграфічны цэнтр K3 | Tanzplan Hamburg запрашае маладых харэографаў